27.08.2008 Рэчыца: За “нязручныя” пытанні акруговая камісія пагражае вынесці папярэджанне назіральніку
назіральнік Ул. Кошчанка, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП), запытаў у акруговай выбарчай камісіі, ад якога працоўнага калектыву вылучана ў дэпутаты А. Ісачанка. Члены камісіі адказалі, што калі ён будзе задаваць “нязручныя” пытанні, то яны складуць пратакол аб парушэнні Кошчанкам статуса назіральніка з вынясеннем папярэджання.
















