Навіны за 26 жніўня 2008
26.08.2008 Алесь Анціпенка: «Калі нічога не адбываецца, можна ствараць толькі жоўтую прэсу»
Сёння ў офісе ГА «БАЖ» адбылася чарговая прэс-канферэнцыя, што тычылася выхаду ў свет чацвертага нумару бюлетэню «Асвятленне парламенцкіх выбараў 2008 года ў беларускіх СМІ». Як адзначыў падчас сустрэчы з журналістамі медыя-эксперт, сябра Рады БАЖ Алесь Анціпенка, у сродках масавай інфармацыі знізіўся інтарэс да выбарчай кампаніі. У гутарцы з прэс-службай БАЖ эксперт распавёў, з якіх прычын, на ягоную думку, журналісты перасталі пісаць пра выбары.
26.08.2008 Барысаў: Спроба правакацыі або абраза?
Сябра партыі БНФ Сяргей Салаш, які падаў дакументы на рэгістрацыю ў якасці кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе № 63 шляхам збору подпісаў грамадзянаў, учора ўвечары, 25 жніўня, знайшоў у сваёй паштовай скрыні позву з міліцыі. Намеснік начальніка аддзела прафілактыкі правапарушэнняў Барысаўскага РАУС Алег Воўкаў запрашаў Сяргея Салаша з'явіцца для дачы тлумачэнняў з нагоды адміністрацыйнага правапарушэння 18 жніўня да 10 раніцы.
26.08.2008 У Брэсце былі затрыманы два актывісты апазіцыі
У Брэсце ўвечары 25 жніўня былі затрыманы два актывісты апазіцыі, якія распаўсюджвалі ўлёткі аб байкоце парламенцкіх выбараў. Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, інцыдэнт адбыўся на вуліцы Савецкай, непадалёк ад кінатэатра "Беларусь", дзе сямёра маладых актывістаў апазіцыі раздавалі прахожым улёткі. На некаторых з удзельнікаў акцыі былі майкі з падпісам "Байкот".
26.08.2008 Менск: Адміністрацыі раённых выканкамаў утойваюць інфармацыю пра склад участковых выбарчых камісіяў
Этап фармавання участковых камісіяў скончыўся амаль два тыдні таму, 13 жніўня, але зацікаўленыя суб'екты выбарчай кампаніі да цяперашняга моманту не маюць поўнай інфармацыі пра склад сталічных УВК.
26.08.2008 У Аршанскім і Дубровенскім раёнах сустрэч з выбаршчыкамі не будзе
Акруговая камісія падчас агітацыйнай кампаніі запланавала 5 сустрэч з выбаршчыкамі… і ўсё 5 - у горадзе Орша. Сустрэчы з кандыдатамі на тэрыторыі Аршанскага і Дубровенскага раёнаў арганізоўваць камісія не палічыла патрэбным.
















