Навіны за 25 жніўня 2008
25.08.2008 Ігара Рынкевіча дапыталі ў справе выбуха ў Мінску
25 жніўня ў Завадскім РУУС Мінску быў дапытаны каардынатар грамадскай камісіі па раследванні абставінаў теракту, які адбыўся ў сталіцы ў ноч з 3 на 4 ліпеня, Ігар Рынкевіч. Як паведаміў Рацыі сам палітык, следчы размаўляў з ім як з “чалавекам, якога правяраюць на датычнасць да выбуху”.
25.08.2008 Таварыства аховы помнікаў просіць падтрымкі ў журналістаў
Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры звяртаецца да журналістаў з заклікам шырока асвятляць праблему «экскаватарнай» эксгумацыі на тэрыторыі Мінскіх брацкіх (вайсковых) могілак, якая, па звестках арганізацыі, пачнецца 26 жніўня.
25.08.2008 Магілёўшчына: 20 дэмакратаў сабрала больш за 1000 подпісаў
Гэта стала вядома ў выніку размовы з кіраўніком выбарчага штабу дэмакратычных сілаў вобласці Юрыем Новікавым. Юрый Новікаў адзначыў, што толькі чатыры ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты не здолелі сабраць неабходную колькасць подпісаў. Двое з іх з Магілёва, адзін з Бабруйска і адзін з Крычава.
25.08.2008 Гомельшчына: Улады Гомельскай вобласці не адказалі на ліст грамадзянкі
Жыхарка Рэчыцы Алена Агафонава не атрымала адказ ад гомельскіх абласных уладаў на свой ліст с просьбай растлумачыць, чаму яе не ўключылі ў акруговую выбарчую камісію. Заканадаўства прадугледжвае, што адказы на лісты грамадзян павінны быць даны на працягу 2-х тыдняў.
25.08.2008 Барысаў: Ва ўчастковыя камісіі не патрапілі толькі прыхільнікі Віктара Гарбачова і Сяргея Салаша
Рашэннем Барысаўскага райвыканкама ў склад камісіі ўключана 1107 чалавек. "За бортам" засталося ўсяго 85 чалавек, якія жадалі прыняць непасрэдны ўдзел падчас падліку галасоў. Прычым 45 з іх прадстаўлялі Аб'яднаную грамадзянскую партыю і былі прыхільнікамі Віктара Гарбачова, а яшчэ 12 былі прыхільнікамі Сяргея Салаша.
















