Навіны за 21 жніўня 2008
21.08.2008 Спроба здабыць інфармацыю трактуецца як «дэстабілізацыя абстаноўкі»?
Газеце «Ганцавіцкі час» не далі інфармацыі аб выніках фармавання ўчастковых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Начальнік аддзела ідэалогіі Ганцавіцкага райвыканкама Лідзія Занько 20 жніўня адмовілася размаўляць з намеснікам галоўнага рэдактара незалежнага тыднёвіка Пятром Гузаеўскім, нават не выслухаўшы пытання журналіста, але параіўшы напісаць пісьмовы запыт.
21.08.2008 Барысаў: Ярмошина не ўгледзела парушэнні заканадаўства ў дзеяннях выканкамаўскай газеты
Яшчэ 6 жніўня газета "Адзінства", заснавальнікам якой з'яўляецца Барысаўскі райвыканкам, апублікавала артыкул палкоўніка ў адстаўцы Уладзіміра Жукоўскага "Крануты ўвагай", у якой утрымоўваўся заклік "аддаць свае галасы за годнага, нястомнага працаўніка, уважлівага і клапатлівага чалавека", якім аўтар матэрыяла лічыць дзеючага дэпутата Віктара Гумінскага.
21.08.2008 Магілёў: Члены акруговай выбарчай камісіі прапанавалі людзям адмовіцца ад подпісаў за незалежнага прэтэндэнта ў кандыдаты
Акруговая выбарчая камісія №87 прыдумала спосаб, як зняць з выбарчай дыстанцыі прэтэндэнта ў кандыдаты ў дэпутаты ад аргкамітэта партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” Таццяну Шамбалаву.
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/za_prava_na_vybar.jpg)
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/nasha_viasna.png)















