Навіны за 17 жніўня 2008
17.08.2008 З публікацыяў у дзяржаўных СМІ ўжо вымалёўваецца будучы парламент
Дзяржаўныя СМІ па ўсёй краіне працягваюць актыўна “піярыць” асобных прэтэндэнтаў у кандыдаты. Па ўсім відаць, яны ведаюць, пра каго трэба пісаць. З гэтых публікацыяў фактычна можна прасачыць, хто стане “абраннікам народу” на парламенцкіх выбарах.
17.08.2008 Ветка: Прэтэндэнт у кандыдаты аштрафаваны на 1 мільён за адсутныя знакі
Канстанцін Жукоўскі, прэтэндэнт на дэпутацкі мандат па 38-ай выбарчай акрузе, 15 жніўня аштрафаваны Веткаўскім раённым судом. Суддзя Мажэйка С. Ю. лічыць, што ён здзейсніў адміністрацыйнае правапарушэнне, "якое выразілася ў пранікненні ў зону радыёактыўнага забруджвання мясцовасці" (арт.16.3 ч.2 КаАП РБ).
17.08.2008 Слуцк: Ідэолагі выканкама "навучаюць" старшыняў і сакратароў участковых камісій
15 жніўня ў будынку Слуцкага раённага выканаўчага камітэта адбыліся два паседжання, на першым з якіх прысутнічалі старшыні і сакратары сельскіх участковых выбарчых камісій, на другім - старшыні і сакратары гарадскіх участковых выбарчых камісій. Дадзеныя паседжанні арганізоўваліся і праводзіліся непасрэдна Слуцкім райвыканкамам у асобах намесніка старшыні выканкама па пытаннях сацыяльнай сферы і ідэалагічнай працы Пятра Барысавіча Даўгучыца і начальніка ідэалагічнага аддзела выканкама Ларысы Генадзеўны Дабравольскай.
17.08.2008 Палеская выбарчая акруга: Улады даюць устаноўку, за каго патрэбна галасаваць
У Палескай выбарчай акрузе напоўніцу дзейнічае адміністрацыйны рэсурс за “кандыдата ад улады”. Як паведамляюць у выбарчым штабе прадстаўніка АДС Мікалая Гаўрыленкі, праводзяцца сустрэчы кіраўніцтва райвыканкамаў з працоўнымі калектывамі, на якіх даецца устаноўка на абранне дэпутатам Палаты прадстаўнікоў старшыні Ельскага райвыканкама Сяргея Канопліча.
















