15.08.2008 Менск: Збор подпісаў за прэтэндэнтаў ад улады «педагагічнымі» метадамі
Этап вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў НС РБ падыходзіць да свайго завяршэння. Але некаторыя прэтэндэнты ад улады не перастаюць парушаць патрабаванні Выбарчага кодэкса, скарыстоўваючы адміністрацыйны рэсурс падчас збору подпісаў. У гэтым ім па-ранейшаму актыўна дапамагаюць кіраўнікі навучальных установаў сталіцы.
















