Навіны за 12 жніўня 2008
12.08.2008 Барысаў: газетны матэрыял пра незалежнага прэтэндэнта акруговая камісія лічыць датэрміновай агітацыяй
У недзяржаўнай газеце «Борисовские новости» за 5 жніўня было апублікавана інтэрв'ю з яе рэдактарам Анатолем Букасам. Сакратар акруговай выбарчай камісіі па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №63 Таццяна Стасава па тэлефоне запатрабавала тлумачэнняў у сувязі з гэтай публікацыяй, паведаміў кіраўнік ініцыятыўнай групы па вылучэнні Анатоля Букаса кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ Ігар Леднік.
12.08.2008 Пацярпелым па справе аб “жывым шчыце” не выплацілі кампенсацыі і страхоўкі
Як стала вядома Еўрарадыё, мінская ДАІ не выплаціла кампенсацыі ніводнаму пацярпеламу па справе аб “жывым шчыце”. 11 жніўня мінуў тэрмін, калі даішнікі маглі зрабіць гэта добраахвотна, аднак грошы — 25 мільёнаў — людзям так і не пералічылі. Пра гэта распавёў Юрый Пашкевіч, уладальнік BMW, што была пашкоджана больш за іншыя аўтамабілі “жывога шчыта”.
12.08.2008 Be Free: Свабода пад дажджом і сонцам
Фэстываль у Львове справіўся са сваёй задачай: па‑над усім панаваў дух разьняволенасьці і непасрэднасьці, які ў Беларусі часткова даводзілася адчуваць хіба на сярэднявечных фэстах у Наваградку. Са сцэны гучалі песьні на беларукай украінскай, польскай, расейскай ды францускай мовах. Канцэрты прыцягнулі ўвагу самай рознай публікі — ад старых бабуляў, да вясельных параў і маладых бацькоў зь дзецьмі. Гледачоў не напалохаў нават моцны дождж у першы дзень.
12.08.2008 Бабруйск: прэтэндэнтку ў кандыдаты выклікалі ў КДБ па справе выбухаў у Менску
"Мяне выклікалі ў КДБ, бо я “супраць улады, і таму падазраюся”, так мне там сказалі, - распавядае Алена Мядзведзева, вылучэнка ў кандыдаты. – Са мной размаўлялі падпалкоўнік Алег Ахрэменка і намеснік начальніка Бабруйскага КДБ Сяргей Землякоў. Паказвалі мне карцінкі, фотаробаты, на якіх намаляваны мужчыны. Я ім кажу: вам што, пашпарт паказаць, ці спраўку прынесці, што я жанчына?! Патом пачалі цікавіцца, ці ўмею я страляць, бо ў мяне муж – ваенны".
12.08.2008 Маладзечна: схаваная агітацыя
«Молодечненская газета» у нумары 62 (11356) ад 9 жніўня 2008 г. друкуе на сваіх старонках у рубрыцы "актуальнае інтэрв'ю" гутарку з прэтэндэнтам у кандыдаты Мікалаем Жгуном. Мікалай Жгун з'яўляецца дырэктарам установы адукацыі "Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны каледж", і ў адзначанам інтэв'ю усялякім чынам усхваляюцца ягоныя дасягненні на гэтай пасадзе.
12.08.2008 Вілейка: Першая заява аб вылучэнні ў кандыдаты
Першую заяву аб вылучэнні ў кандыдаты ў Вілейскую акруговую камісію падаў Ігар Азоравіч Спільнічэнка – галоўны ўрач Вілейскай цэнтральнай раённай бальніцы, загадчык Вілейскага тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання. Яго ініцыятыўная група здала ў камісію каля 1800 подпісаў.
12.08.2008 Андрэя Левінава звольнілі з працы
Сёння, 12 жніўня, кіраўніцтва ОУС адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебску азнаёміла прэтэндэнта на вылучэнне кандыдатам у дэпутаты ППНС РБ па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе № 19 Андрэя Левінава з рашэннем начальніка УУС Віцебскага Аблвыканкама палкоўніка міліцыі Фармагея аб звальненні з органаў унутраных спраў. У гэты ж самы дзень быў падпісаны загад і Левінава звольнілі з міліцыі.
















