Навіны за 8 жніўня 2008

08.08.2008 Гомель: СМІ піяраць прэтэндэнта ад улады сінхронна

7 жніўня рэгіянальныя дзяржаўныя газеты Гомеля апублікавалі інтэрв’ю з Таццянай Філімончык - прэтэндэнтам на дэпутацкі мандат па 35-ай акрузе. А 5 жніўня мясцовае аддзяленне тэлеканала “ЛАД” паказала сюжэт з гэтай жа гераіняй.

08.08.2008 Светлагорск: Назіральнік не зарэгістраваны з-за выпраўленай лічбы

Намеснік старшыні Светлагорскай акруговай выбарчай камісіі Уладзімір Кукар не прыняў заяву ад 33 грамадзян аб накіраванні назіральніка ў гэтую камісію. Прычынай сталася тое, што ў дакуменце была выпраўлена адна лічба.

08.08.2008 Брэст: Такія сябры акруговых камісіяў патрэбныя ўладам

Праваабаронца Уладзімір Малей звярнуўся ў ЦВК, Берасцейскі аблвыканкам і прэзідыум абласного Савета дэпутатаў з заявамі, у якіх патрабаваў выключэння са складу Мухавецкай акруговай выбарчай камісіі № 4 яе сябра Аляксандра Францэвіча. Прычына? Той на мінулых парламенцкіх выбарах не дапусціў да канчатковага падліку бюлетэняў і выніковых пратаколаў сябру камісіі У.Карпінчыка, на якога ўсклаў гэтыя абавязкі сакратар камісіі.

08.08.2008 Гомель: бібліятэкі рыхтуюцца да выбараў

У гомельскіх бібліятэках з'явіліся кніжна-інфармацыйныя выставы, прысвечаныя маючым адбыцца выбарам. Журналіст дзяржаўнай газеты «Гомельские ведомости» Ларыса Оліна гаворыць, што такім чынам “гарадскія бібліятэкі рыхтуюцца да выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ”.

08.08.2008 Брэст: актыўная “справаздачнасць” дэпутата Вялічкі

Зарэгістраваўшы сваю ініцыятыўную групу, дзеючы дэпутат Алег Вялічка заявіў пра свой намер зноў заняць дэпутацкае месца. Былы галоўны ўрач Берасцейскай гарадской бальніцы хуткай дапамогі, старшыня камісіі па ахове здароўя Палаты прадстаўнікоў Алег Вялічка актывізаваў сваю “справаздачнасць перад выбаршчыкамі”.

08.08.2008 Бог iм суддзя!

У гарадскiм пасёлку Ружаны мясцовыя ўлады i супрацоўнiкi КДБ, напэўна, самi сталi вырашаць, каму адпяваць нябожчыкаў. У рэдакцыю i да Аляксандра Лукашэнкi звярнулiся праваслаўныя вернiкi з гарадскога пасёлка Ружаны Брэсцкай вобласцi i расказалi гiсторыю, якая днямi адбылася не без удзелу мясцовых улад i КДБ. Гiсторыя насамрэч незвычайная…

08.08.2008 Амбасада ЗША ўздымае пытанне аб стане Зельцэра ў МЗС Беларусі

У амбасадзе ЗША ў Менску пракаментавалі прэс-цэнтру Хартыі’97 сытуацыю з амерыканскім адвакатам у Менску Эмануілам Зельцэрам. «Нам вядома з паведамленняў прэсы аб стане здароўя Эмануіла Зельцэра. І мы ўзнялі гэтае пытанне ў Міністэрстве замежных справаў Беларусі», - паведамілі ў амбасадзе ЗША.

08.08.2008 Гродзенская міліцыя вярнула газэты і папрасіла прабачэньня

Супрацоўнікі Ленінскага РАУС Гродна 8 жніўня вярнулі 600 асобнікаў газеты "Народная воля", якія былі канфіскаваны 5 жніўня ў членаў Аб'яднанай грамадзянскай партыі, калі тыя збіралі подпісы за рэгістрацыю свайго кандыдата на выбарах. Як паведаміў БелаПАН кіраўнік абласной арганізацыі АГП Юрый Істомін, у РАУС прынеслі прабачэнні за непрафесійныя дзеянні сваіх супрацоўнікаў.

08.08.2008 На Акрэсьціна - трое маладзёнаў

У ізалятары часовага ўтрыманьня на вуліцы Акрэсьціна знаходзяцца лідэр незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт” Зьміцер Дашкевіч і ягоны намесьнік Артур Фінькевіч, а таксама актывіст “Эўрапейскай Беларусі” Павал Кур’яновіч.

2024: Сакавік Люты Студзень

2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства