Навіны за 6 жніўня 2008
06.08.2008 Ціск узмацняецца, збор подпісаў працягваецца
Сабрана тысяча подпісаў за вылучэньне кандыдатам ў дэпутаты Тацьцяны Яўгенаўны Севярынец па 17-ай Віцебскай-Горкаўскай акрузе. Аднак пачас збору подпісаў давялося сустрэцца са шматлікімі цяжкасьцямі: пачынаючы ад ціску на сябраў ініцыятыўнай групы Тацьцяны Севярынец, закончваючы пагрозамі і запалохваньнем выбаршчакаў, што падпісваюцца за кандыдатаў ад апазіцыі.
06.08.2008 Падаткавікі пачынаюць комплексную праверку дзейнасці БХК
5 жніўня ў другой палове дня ў офіс “Беларускага Хельсінкскага камітэту” прыйшлі два супрацоўнікі інспекцыі Маскоўскага раёну Менску па падатках і зборах -- В.Г. Дзяшковіч і Д.В. Саракапыт. Мэтай свайго візіту яны назвалі правядзенне па-запланавай комплекснай праверкі бухгалтарскай дакументацыі, а таксама руху фінансавых сродкаў БХК. Падаткавікоў цікавіла: адкуль ў арганізацыі бяруцца сродкі на арэндную плату і камунальныя выдаткі, якія аплочваюцца праваабаронцамі.
06.08.2008 44 дзеючыя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ідуць на выбары
44 дзейных дэпутаты Палаты прадстаўнікоў высунулі свае кандыдатуры для ўдзелу ў восеньскіх парламенцкіх выбарах шляхам збору подпісаў, яшчэ дваіх дэпутатаў вылучылі працоўныя калектывы. Пра гэта паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
Паводле яе словаў, зноў будуць спрабаваць патрапіць у Палату прадстаўнікоў Віктар Кучынскі, Сяргей Касцян, Уладзімір Здановіч, Вольга Абрамава, Генадзь Давыдзько, Анатоль Красуцкі.
06.08.2008 Бабруйск: Дзяржаўныя СМІ хваляць праўладных кандыдатаў
У Бабруйску пачалася прыхаваная агітацыя за вылучэнцаў у кандыдаты ў дэпутаты ад улады. Так, напрыклад, гарвыканкамаўская газета “Бабруйскае жыццё” ўжо надрукавала інтэрв’ю з галоўным інжынерам ААТ “Белшына” Уладзімерам Карпяком, які вылучаецца па Бабруйскай-Першамайскай выбарчай акрузе. Інтерв’ю даволі вялікае і распавядае пра працу, сям’ю, хобі галоўнага інжынера, што само па сабе выглядае як спроба “прапіярыць” вылучэнца ад улады.
06.08.2008 Баранавічы: Невядомы жыхар праз газету дзякуе праўладнаму кандыдату
Чарговы матэрыял пра дэпутата-генерала Ваньковіча, які зноў зьбіраецца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў НС РБ, надрукавала дзяржаўная баранавіцкая газета “Наш край” у нумары 91 за 05.08.2008г. На гэты раз з водгукам аб рабоце дэпутата Анатоля Ваньковіча выступае жыхар горада, які падпісаўся “Дзьмітрый Міхайлавіч”.
















