Навіны за 24 ліпеня 2008

24.07.2008 Як асвятляецца тэма выбараў у беларускіх СМІ? Першая справаздача маніторцаў

Беларускія дзяржаўныя медыі надаюць асвятленню будучых выбараў значна большую ўвагу, чым парламенцкім выбарам 2004 г. Хаця дзяржаўныя медыі не прамінулі рэпрэзентаваць беларускую апазіцыю ў надзвычай негатыўным святле, затое агучылі намеры кіраўніцтва краіны правесці выбары больш адкрыта і з шырэйшым удзелам апазіцыйных партый.

24.07.2008 Жлобін і Светлагорск: зборшчыкі подпісаў “выйшлі на паляваньне”

У Жлобінскім і Светлагорскім раёнах зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы, якія пачалі збор подпісаў грамадзянаў за вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. 25 чалавек зьбіраюць подпісы за вылучэньне кандыдатам у дэпутаты Валерыя Рыбчанкі – у Жлобінскай выбарчай акрузе. Ён жыве ў Жлобіне, працуе дырэктарам рэгіянальнай праграмы Фонду садзеяньня інтэграцыі Беларусі і Расіі, з’яўляецца першым сакратаром Жлобінскай арганізацыі Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ). Раней В. Рыбчанка быў намесьнікам начальніка пракатнага цеху Беларускага металургічнага завода; звольнены з заводу пасля таго, як адмовіўся зьняць сваю кандыдатуру на выбарах у Палату прадстаўнікоў у 2004 г.

24.07.2008 Вілейка: Ініцыятыўных групаў няма, а подпісы ўжо зьбіраюць

Актывіст партыі БНФ Аляксандар Сыракваш 22 ліпеня стаў відавочцам парушэньня выбарчага заканадаўства. У краме ў вёсцы Асіпавічы Вілейскага раёна маладая супрацоўніца сельсавета зьбірала подпісы за вылучэньне некага ў дэпутаты. А. Сыракваш зрабіў жанчыне заўвагу, што яна парушае заканадаўства, бо зьбірае подпісы ў працоўны час. За каго менавіта зьбіраліся тыя подпісы, А. Сыракваш даведацца не змог, бо пасьля таго, як ён зрабіў заўвагу, жанчына хуценька схавала бланкі са словамі "мне проста так загадалі".

24.07.2008 Барысаў: Сябры ініцыятыўных групаў атрымалі пасведчаньні

Па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе №63 не зарэгістравана ні адной ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў для вылучэньня ў кандыдаты ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

24.07.2008 У Жлобінскай камісіі – два дэмакратычныя назіральнікі

Два назіральнікі, якія прадстаўляюць Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі, накіраваныя ў Жлобінскую акруговую камісію па выбарах. У суседнім Светлагорскім раёне ў акруговай камісіі назіральнікаў ад дэмакратычных партый пакуль няма.

24.07.2008 Магілёў: Праваабаронца быў вымушаны тлумачыць членам акруговай камісіі “літару закону”

Незалежнаму кандыдату ў дэпутаты Наталлі Зайцавай адмовіліся прадастаўляць інфармацыю аб іньшых зарэгістраваных кандыдатах у дэпутаты. “У сваю акруговую выбарчую камісію №86 я хадзіла неаднаразва – падавала дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы і забірала пасведчаньні аб рэгістрацыі сваёй ініцыятыўнай групы і кожны раз пыталася, хто яшчэ акрамя мяне зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты”, – гаворыць Наталля Зайцава.

2024: Красавік Сакавік Люты Студзень

2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства