Галоўныя навіны
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Навіны за 23 ліпеня 2008

Магілёўскія праваабаронцы падалі скаргі ў Пракуратуру і Цэнтральную выбарчую камісію ў сувязі з парушэньнямі падчас фармаваньня акруговых выбарчых камісій

ГА «Магілёўскі праваабарончы цэнтр» накіравала скаргі ў пракуратуру і Цэнтральную выбарчую камісю па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэферэндумаў аб парушэньнях заканадаўства Рэспублікі Беларусь пры фармаваньні акруговых выбарчых камісій у Магілёўскай вобласьці.

Гарадзенскага праваабаронцу Віктара Сазонава дапытвалі ў КДБ

Спецслужбоўцы паведамілі гарадзенскаму актывісту, што выклікалі яго ў сувязі з выбухам, які адбыўся пад час святкаваньня Дня Незалежнасьці ў Менску. Сілавікі патлумачылі, што іх цікавиць вайсковая падрыхтоўка, якую Віктар Сазонаў атрымаў падчас службы ў савецкім войску ў паветрана-дзесантных войсках спецыяльнага прызначэньня. Пасля допыту быў складзены пратакол і ў праваабаронцы ўзялі адбіткі пальцаў.

Ператрусы па ўсёй Беларусі

Сёньня ў Менску супрацоўнікі КДБ правялі ператрус на кватэры актывіста АГП Аляксандар Сьцепаненкі. Пасьля ператрусу а 14 гадзіне Аляксандра павезьлі на допыт у КДБ. Пра гэта паведамляе сайт “Радыё “Свабода”

Магілёў: Прадстаўнікоў БНФ і ПКБ – меньш за ўсіх ў складзе акруговых камісій

93 чалавекі патрапілі ў склад акруговых выбарчых камісій ад выбаршчыкаў шляхам збору подпісаў, 27 чалавек было вылучана ад працоўных калектываў, 12 чалавек ад ГА “БРСМ”, 9 чалавек ад Беларускага грамадскага аб’яднаньня ветэранаў, 7 чалавек ад ГА “Беларускі саюз жанчын”, 7 чалавек ад рэспубліканскага грамадскага аб’яднаньня “Белая Русь”, 3 чалавекі ад Камуністычнай партыі Беларусі, 3 чалавекі ад Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, 2 чалавекі ад ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, 2 чалавекі ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасьці, 1 чалавек ад Беларускай аграрнай партыі, 1 чалавек ад Партыі камуністаў Беларускай, 1 чалавек ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі і 1 чалавек ад ГА Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне”.

Гомель: Першая незарэгістраваная ініцыятыўная група

22 чэрвеня ініцыятыўная група Пятра Кузняцова не была зарэгістраваная камісіяй гомельскаай 33-й акругі.

Гомель: З парушэньнямі заканадаўства прайшло апытаньне Сяргея Сяргіенка па справе аб выбуху 3 чэрвеня

Кандыдат у дэпутаты па 35-ай выбарчай акрузе ад АДС сёньня быў выкліканы на апытаньне ва УУС Савецкага раёна Гомелю. У позве, падпісанай старэйшым оперупаўнаважаным Е. Маслюковым, быў паказаны статус Сяргіенка "сведка", але па якой справе, сказана не было. Следчы, што гутарыў са сьведкам, задаў пытаньні датычна выбуху 3 ліпеня: дзе знаходзіўся Сяргіенка 3-4 чэрвеня, ці ёсьць у яго аўтамабіль. Адказы Сяргея следчы ў пратаколе не зафіксаваў. Па словах Сяргіенка, у выніку гутаркі ніякага пратаколу апытаньня оперупаўнаважаны не аформіў наогул. Адзіным дакументам, прадстаўленым Сяргіенка на подпіс, была ідэнтыфікацыйная картка пасьля працэдуры дактыласкапіі.

Магілёў: Назіральніка не пусьцілі на паседжаньне акруговай камісіі

Назіральніка ад ГА БНФ “Адраджэнне” Тацяну Буланаву не пусьцілі на паседжаньне акруговай выбарчай камісіі на выбарчай акрузе №84.

Пінск: Актывістаў турбуюць органы

Пасьля падзей у ноч з 3 на 4 ліпеня ў Менску назіральнікі ад БХК па выбарам 2008 былі запрошаны ў КДБ і міліцыю. 7 ліпеня супрацоўнікі КДБ наведалі кватэру Паўла Ляхновіча. Магчыма. гэта скончылася б для актывіста затрыманьнем, але за дзень да гэтага Павел Аркадзьевіч, які таксама з'яўляецца сябрам грамадскай арганізацыі "Калегіум", павез маленькіх пінчукоў і пінчанак на экскурсію на некалькі дзен. Жонка Ляхновіча, Людміла, сама сустракала нечаканых гасцей. Па яе словах, кэдэбісты вялі сябе прыстойна, не запужвалі, не пагражалі, прад'явілі ордэр, падпісаны Менскім пракурорам.

Лунінец: У складзе акруговай каміссіі – прадстаўнік БНФ

У горадзе Лунінец у акруговую выбарчую камісію прайшоў прадстаўнік БНФ “Адраджэньне” Юры Аляксеевіч Світа.

На Гарадзеньшчыне КДБэшнікі затрымалі Зміцера Кухлея

Зміцер Кухлей з’яўляецца прэтэндэнтам на кандыдацкі мандат па спісе АДС па Мастоўскай выбарчай акрузе. Сёння ў Шчучыне ён быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ, якія павезлі яго ў невядомым накірунку. Прычыны затрыманьня мастоўскага актывіста пакуль невядомыя.

Вілейка: Першыя ініцыятыўныя групы

У Вілейскую выбарчую камісію №64 падаў заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Ігар Спільнічэнка - загадчык мясцовага трэтэрыяльнага медыцынскага аб'яднання (ТМА).

У Баранавічах правяраюць актывістаў апазыцыі

Сёньня ў міліцыю Баранавічаў выклікалі актывіста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Вячаслава Болбата.

Апазіцыянераў звальняюць з працы па ўказцы ўладаў

Кастуся Жукоўскага, гомельскага каардынатара аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", папярэдзілі пра звальненне з працы.

Горкі: Рашэньне аб вылучэньні кандыдата прымалі староньнія людзі

22 ліпеня ў Доме культуры вёскі Аўсянка адбыўся збор па вылучэньні на другі тэрмін дзеючага дэпутата ППНС Тацяны Асмалоўскай. Фармальна вылучэньне адбывалася ад працоўнага калектыва СВК "Аўсянка". Фактычна ж у зале прысутнічалі і галасавалі працаўнікі не толькі сельгаспрадпрыемстваў, але і школы, лякарні і г.д., што ня мелі да працоўнага калектыва "Аўсянкі" ніякага стаўленьня. Тым не меньш, рашэньне аб вылучэньні прынята.

Пайшлі па другім коле

Лідэра незарэгістраванай Беларускай партыі Свабода Сержука Высоцкага выклікаюць у Сьледчае ўпраўленьне па вуліцы Сапёраў. Сяржук Высоцкі паведаміў Свабодзе, што яму патэлефанавалі і папрасілі прыйсьці без адваката.

rating all.by Яндекс цитирования