Навіны за 10 ліпеня 2008
Беларускі Хельсінскі камітэт стаў партнёрам Савета Еўропы
Сёньня на офіс БХК прыйшло паведамленьне аб тым, што Савет Еўропы надзяліў БХК статусам партнёра, тым самым прызнаючы працоўныя адносіны, якія склаліся паміж Саветам Еўропы і рэспубліканскай праваабарончай арганізацыяй.
Арыштаваны Ігар Корсак зьбіраецца абвесьціць галадоўку
Сёньня заканчваецца 3 сутак з моманту затрыманьня Ігара Корсака. Паводле закону, сьледчыя маюць права ўтрымліваць затрыманых без прад’яўленьня абвінавачаньня 72 гадзіны. У выпадку, калі Ігара Корсака не выпусьцяць, ён абяцае распачаць галадоўку.
Брэсцкі актывіст Юры Бакур накіраваў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека
Падставай для звароту стала беспасьпяховае абскарджаньне ў вышэйстаячых інстанцыях пастановы суду Маскоўскага раёну Брэста. У мінулую восень суд прызнаў Бакура віноўным у правядзеньні несанкцыянаванага мерапрыемства і аштрафаваў яго на тры базавыя велічыні (93 тыс. рублёў).
Лукашэнка запатрабаваў стварыць роўныя ўмовы для ўсіх кандыдатаў у дэпутаты
Для ўсіх кандыдатаў у дэпутаты неабходна стварыць роўныя ўмовы. Аб гэтым прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па актуальных пытаннях правядзення парламенцкіх выбараў.
22 ліпеня ў Менгарсудзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі па “Працэсу 14-ці”
Разгляд касацыйнай скаргі адбудзецца на прысуд суда Цэнтральнага раёна Менска ад 22 красавіка, калі былі пакараныя 10 моладзевых актывістаў, абвінавачаныя па ч.1 арт. 342 КК РБ – “Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак”.
Амаль 80 % наведвальнікаў сайту АНТ лічаць, што за выбухам стаяць улады
На сайце телеканалу АНТ сёньня раніцай стаяла апытаньне: «Хто, па‑вашаму, стаіць за выбухам на сьвяце 3 ліпеня». Вынікі апытаньня былі абсалютна нечаканыя: 79% (640) з тых, хто прагаласаваў, палічыў, што за гэтым стаіць улада. Прыкладна а 11:25 апытаньне з сайту было зьнятае.
Улады лічаць МФ радыкальнай моладзевай групоўкай
У сераду ў Баранавіцкі РАЎС для дачы тлумачэньняў па выбуху ў Менску ў ноч з 3 на 4 ліпеня быў выкліканы моладзевы актывіст Яраслаў Грышчэня.
М.Чарнавус: “Мяне караюць за намер удзельнічаць у выбарах”
Мікалай Чарнавус — у сьпісе прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат ад АДС, вылучаны грамадзкім аб’яднаньнем “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва”. Актывіст цьвердзіць, што за такія намеры ўлада пачала перасьлед — цяпер Чарнавуса пазбаўляюць выдзеленага раней зямельнага ўчастка для будаўніцтва кавярні.
Міраславу Лазоўскаму працягнулі тэрмін ўтрыманьня пад вартай
Затрыманаму ў рамках расьсьледаваньня справы пра выбух 4 ліпеня ў Менску Міраславу Лазоўскаму, працягнуты тэрмін утрыманьня пад вартай без вынясеньня абвінавачваньня да 10 сутак. Пра гэта праваабаронцам паведаміла жонка затрыманага Ніна Шыдлоўская.
Бабруйск: працягваецца збор подпісаў за вылучэнне ў акурговыя камісіі
Ад дэмакратычнай супольнасьці Бабруйска ў акруговыя выбарчыя камісіі зьбіраюцца вылучацца тры прэтэндэнты па трох акругах. Яны разам з дэмакратычнымі актывістамі горада і сябрамі завяршаюць збор неабходнай колькасьці подпісаў.
Магілёўскія актывісты заявілі аб намеры прысутнічаць пры фармаваньні акруговых камісіяў
Магілёўскія актывісты зьвярнуліся да прадстаўнікоў магілёўскай улады з просьбай паведаміць месца, дату і час сумеснага паседжаньня аблвыканкама і прэзідыума аблсавета, на якім будзе зацьвярджацца спіс сябраў акруговых выбарчых камісіяў.
У Магілёўскай вобласці ў акруговыя камісіі вылучана каля 100 чалавек
Пра гэта паведаміў галоўны спецыяліст ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Юры Масюк.
Хуліганства ці запалохваньне?
Гарадзенскаму палітыку, які зьбіраюцца ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах, пабілі вокны ў машыне
Затрыманы Антон Койпіш
Пасьля правядзеньня ператрусу на кватэры 20-гадовага моладзевага актывіста, асуджанага па крымінальнай справе за ўдзел у студзеньскай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, прадстаўнікі праваахоўных органаў канфіскавалі сістэмны блок кампутара, самога Антона Койпіша даставілі ў сьледчы аддзел МУС на Сапёраў. Пра гэта паведаміў бацька моладзевага актывіста.
Яшчэ адна выбарчая кампанія на Беларусі
«Выбарчая» кампанія па выбарах у «савет рэспублікі» пачынаецца 14 ліпеня, паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.
Па справе аб выбуху ў Менску затрымана 5 чалавек
Многія электронныя сродкі масавай інфармацыі працягваюць паведамляць, што “ў рамках расьсьледаваньня справы пра выбух 4 ліпеня ў Менску затрыманыя 4 былыя актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Белы легіён”: Ігар Корсак, Сяржук Чыслаў, Міраслаў Лазоўскі і Віктар Ляшчынскі.”
У Воршы з'явіліся інфармацыйныя матэрыялы з заклікам да байкоту выбараў
У Воршы на цэнтральных вуліцах з'явіліся ўлёткі, што заклікаюць да байкоту маючых адбыцца выбараў у Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу. Як вядома, з палітычных сілаў у сучаснай Беларусі ідэю байкоту выбараў падтрымлівае толькі Кансерватыўна-хрысьціянская партыя БНФ. Астатнія палітычныя партыі ідэю байкоту не падзяляюць.
Дэмакратычныя партыі Берайсьцейшчыны вызначаюцца са сваімі прэтэндэнтамі ў кандыдаты
На пленуме абкама ПКБ, які прайшоў у Берасьці, вырашана забясьпечыць шырокую падтрымку чатырох прэтэндэнтаў ад абласной арганізацыі Партыі камуністаў Беларускай.
Беларусь афіцыйна запрасіла БДІПЧ на выбары
Міністэрства замежных справаў Беларусі ўвечары 9 ліпеня накіравала афіцыйнае запрашэньне прадстаўнікам АБСЭ ўдзельнічаць у назіраньні за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў. Пра гэта карэспандэнту “Свабоды” паведамілі у МЗС.
БДУ “ачышчаецца” ад выдатнікаў
Актывіст Маладога Фронту Алесь Круткін, студэнт 1-га курсу гістарычнага факультэта БДУ, па вяртаньні з-за мяжы даведаўся, што ён выключаны з унівэрсітэта.
Алесю Ясюк закавалі ў кайданкі дома
Барысаўская актывістка сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная грамада" Алеся Ясюк паведаміла Радыё Свабода, што да яе ў кватэру ўварваліся супрацоўнікі міліцыі і людзі у цывільным, яны пачалі ператрус.
Віртуальнага падрыўніка злавілі за адзін дзень
8 ліпеня на адной з старонак расейскага сайту знаёмстваў была разьмешчаная інфармацыя пра магчымы выбух у Менску. Аўтар допісу не паведаміў, дзе дакладна мае быць выбух. Беларускія праваахоўныя органы супольна з расейскімі калегамі выявілі «жартаўніка», нягледзячы на тое, што ён прыняў захады па хаваньні сваёй асобы. Ім аказаўся жыхар Віцебскай вобласьці.









