Навіны за 12 траўня 2008
Ня “выбары”, але Плошча!
Малады Фронт далучаецца да кампаніі па байкоту г.зв. “выбараў” і заклікае беларускіх грамадзянаў галасаваць толькі на цэнтральнай плошчы Беларусі, на плошчы Каліноўскага.
Яўген Вапа: "Я ўспрымаю наша вылучэньне як узнагароду усім беларускім асяродкам у Польшчы, якія рупліва робяць беларускія адраджэнцкія справы"
Штогод, пачынаючы з 1921 году, 3 траўня у дзень Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, адбываецца ўганараваньне Кавалерскім крыжам Ордэна Адраджэньня Польшчы найбольш выбітных асобаў гэтай краіны. Сёлета ўпершыню ў гісторыі ў ліку ардэнаносцаў апынуліся двое беларусаў – старшыня Беларускага Саюзу ў Польшчы, галоўны рэдактар штотыднёвіка “Ніва” Яўген Вапа і старшыня Беларускага гістарычнага таварыства Алег Латышонак. Пачэсныя ўзнагароды яны атрымалі ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве з рук прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага.
Пачаўся збор подпісаў у абарону “Газэты Слонімскай”
Ужо некалькі месяцаў “Газета Слонімская” знаходзіцца пад пагрозай закрыцьця. Рэдакцыі адмовілі ў працягу дамовы арэнды без тлумачэньня прычыны, а спробы знайсьці памяшканьне нават у прыватных уласьнікаў не даюць ніякага выніку.
Галоўнага рэдактара «Газеты Слонімскай» Віктара Валадашчука вызвалілі ад праходжання вайсковых збораў.
Сёння раніцай падчас медыцынскага агляду ў ваенкамаце ў журналіста выявілі гіпертанію 2-й ступені. «Я так зразумеў, што ў мірны час мяне на зборы вырашылі не забіраць», — паведаміў прэс-службе БАЖ галоўны рэдактар недзяржаўнага рэгіянальнага выдання.
МУС папрасіў прабачэння ў Насты Палажанкі
Намесьніца старшыні Маладога Фронту Наста Палажанка атрымала адказ зь Міністэрства ўнутраных спраў на зварот з патрабаваньнем растлумачыць, чаму дзяўчына ўнесена ў “сьпіс нявыязных”.
Чэрыкаў: журналісту-вэтэрану пагражалі арыштам
Рэдактару недзяржаўнай газэты «Чэрыкаўскія навіны» Мікалаю Царкову й фотакарэспандэнту гэтага выданьня Сямёну Панізоўцаву забаранілі здымаць удзельнікаў мітынгу да Дня Перамогі.
Выезд для моладзі за мяжу забаронены
Супрацоўнікі КДБ працягваюць ціснуць на актывістаў моладзі БНФ з прычыны міжнародных адукацыйных паездак.
Алег Гулак узначаліў БХК
У нядзелю 11 траўня пад Менскам адбыўся чарговы справаздачна-выбарчы зьезд Беларускага Хельсынкскага камітэту.
Мікола Статкевіч пакінуў ізалятар на Акрэсьціна
11 траўня ў 12.25 Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў, што на вуліцы Акрэсьціна ў Менску, пакінуў старшыня Цэнтральнага аргкамітэту “Народнае грамады” (Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі) Мікола Статкевіч, асуджаны 2-га траўня судом Першамайскага раёну беларускае сталіцы на дзесяць сутак адміністратыўнага арышту за “арганізацыю несанкцыянаванае акцыі” (артыкул 23.34 КаАП РБ) 1-га траўня бягучага году.
Сяргею Парсюкевічу неабходна аперацыя
Віцебскаму прадпрымальніку Сяргею Парсюкевічу, які цяпер знаходзіцца ў Жодзінскім СІЗА, неабходная аперацыя ў сувязі з паліпозам. Пра гэта БелаПАН паведаміла адвакатка палітвязьня Вера Страмкоўская.
Міліцыя зрабіла Борыс "крайняй"
Старшыні Саюзу палякаў на Беларусі Анжаліцы Борыс пагражае адміністрацыйнае спагнаньне за арганізацыю ў Горадні канцэрту польскага гурта “Lombard”. Выступ вядомай польскай каманды быў прымеркаваны да 20-годзьдзя з дня заснаваньня Саюзу палякаў. Галоўным арганізатарам імпрэзы зьяўлялася Генэральнае консульства Польшчы ў Горадні, Саюз палякаў на Беларусі выступаў у якасьці аднаго з суарганізатараў.
Адзін дзень у сям’і палітвязьня Аляксандра Казуліна
Больш за два гады палітвязьня Аляксандра Казуліна чакае яго сям’я – дочкі, унук, бацькі, брат і сястра і ўсе іх родныя.










