Галоўныя навіны
22.07.2008
Аналіз фармаваньня акруговых камісіяў
15.07.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары: практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай (абнаўлена табліца)
11.07.2008
Маніторынг выбарчай кампаніі: заклапочанасьць выклікае агульная грамадска-палітычная атмасфера
11.07.2008
Колькасьць арыштаў грамадзка-палітычных актывістаў расьце
03.07.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2008 году
01.07.2008
Парламенцкія выбары. Падзеі і абагульненьні
25.06.2008
Напярэдадні парламенцкіх выбараў ціск на праваабаронцаў узмацняецца
24.06.2008
Праваабаронца Алесь Бяляцкі правёў перамовы з старшынём дэлегацыі Еўрапарламенту па стасунках з Беларусьсю Яцэкам Пратасевічам
18.06.2008
Як прымалі Закон «Аб сродках масавай інфармацыі»
12.06.2008
Праваабаронцы пачынаюць маніторынг выбараў
12.06.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары
10.06.2008
ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ


Навіны за 21 красавіка 2008

БАЖ атрымаў адказ з пракуратуры

Пракуратура г. Мінска лічыць, што ператрусы ў кватэрах незалежных журналістаў 27 і 28 сакавіка «былі праведзеныя абгрунтавана і ў адпаведнасці з законам». Пра гэта паведамляецца ў лісце з пракуратуры, які ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» днямі атрымала ў адказ на свае звароты.

Прысуд па "справе 14-ці" будзе абвешчаны заўтра аб 11 гадзіне

Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Мінска працягваўся разгляд крымінальнай справы супраць дэмакратычных моладзевых актывістаў, якіх абвінавачваюць у крымінальным злачынстве па ч.1 арт. 342 КК РБ – “Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак”. Заслуханыя апошнія словы падсудных. Абвяшчэньне прысуду прызначана на 22 красавіка аб 11 гадзіне.

«Працэс 14-ці». Дзень чацьвёрты.

У судзе Цэнтральнага раёну Менску завяршаецца суд над удзельнікамі акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня.

Дзяжурны СІЗА на Валадарскага: людзі не пацярпелі

Абвалілася вежа Пішчалаўскага замку, дзе месьціцца сумнавядомая турма Валадарка.

Заяўнікаў Чарнобыльскага Шляху выклікалі ў Менгарвыканкам

21 красавіка ў Менгарвыканкам на 15:00 выкліканыя заяўнікі акцыі Чарнобыльскі Шлях. Сёньня - апошні дзень, калі ўлады павінны даць адказ на заяўку.

У абарону помніка Максіму Багдановічу

Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч звярнуўся да прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі наконт вяртання на месца ў Мінску помніка класіку беларускай літаратуры Максіму Багдановічу.

Пракурор патрабуе для Кіма 2 гады турмы

Пракурор запрасіў пакараць Андрэя Кіма 2 гадамі пазбаўленьня волі агульнага рэжыму. Моладзевых актывістаў М. Пашкевіча, А. Дубскага і А. Бондара – па 2,5 гады абмежаваньня волі (хіміі), астатнім – па 2 гады папраўчых працаў без накіраваньня в папраўчыя ўстановы. Адвакат Тацяны Цішкевіч Аляксандр Галіеў хадайнічае, каб дзяўчыну вызвалілі ад адбыцьця пакараньня.

Працэс па "справе 14-ці" завяршаецца

Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну сталіцы у 11 гадзінаў пачаўся працяг разгляду крымінальнай справы па абвінавачанньню 10 моладзевых актывістаў у актыўных дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак. Абвешчана пра завяршэньне судовага сьледзтва. Судзьдзя Алена Ільіна адхіліла хадайніцтва пра допыт сьведкаў з боку абароны. Пашкевічу і Койпішу судзьдзя вынесесла судовую перасьцярогу. Пачаліся судовыя спрэчкі. Выступае пракурор.

Улады не дазволілі сустрэчу мінчукоў з Мілінкевічам

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама М. Ціценкоў лічыць яе не адпавядаючай заканадаўству.

Сустрэча Мілінкевіча з гарадзенцамі сарваная

Аляксандра Мілінкевіча і трох ягоных супрацоўнікаў дзьве гадзіны дапытвалі ў Гарадзенскім РАУС.

Жодзінскі праваабаронца Аляксей Лапіцкі звярнуўся ў Канстытуцыйны суд Беларусі

Ён заклікаў суддзяў выканаць свае абавязкі адносна пытаньняў імплементацыі міжнародных стандартаў права ў беларускую Канстытуцыю. 18.09.2007г. праваабаронцам з Жодзіна, Аляксеем Лапіцкім пададзена індывідуальная Канстытуцыйная скарга па пытаньнях неадпаведнасьці палажэньняў Канстытуцыі РБ абавязковым для выкананьня Беларусьсю міжнародным стандартам права, замацаваным у Міжнародным Паке аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Тры лісты пра ідэалёгію

Гэнік Лойка скульптар, аўтару пленэраў «Легенда зь пяску», настаўнік скульптуры менскай сярэдняй школы №185 з архітэктурна‑мастацкім ухілам звольнены з працы "па згодзе бакоў". Аднак на ягоны сыход са школы паўплываў той факт, што ён паведаміў вучням гістарычныя факты, зьвязаныя з 25 сакавіка - Днём Волі. Кіраўніцтва СШ № 185 характарызуе гэта як «вовлечение детей в политику».

Паўла Севярынца будуць судзіць за “хрысціянскіх дэмакратаў”

22 красавіка ў Маскоўскім раённым судзе Менска а 14 гадзіне адбудзецца судовы працэс над сустаршынем "Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі" Паўлам Севярынцам.

У Гародні яшчэ адзін выклік у КДБ

Яшчэ адзін гарадзенскі актывіст – Уладзімір Ларын – быў выкліканы на гэтым тыдні ў УКДБ па Гарадзенскай вобласці. Па словах сябра партыі АГП ён атрымаў папярэджаньне, што ў разе далейшага ўдзелу ў дзейнасьці апазіцыі, на яго можа быць распачата крымінальная справа паводле 342 артыкулу Крымінальнага Кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія сур’ёзна парушаюць грамадскі парадак).

rating all.by Яндекс цитирования