Галоўныя навіны
22.07.2008
Аналіз фармаваньня акруговых камісіяў
15.07.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары: практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай (абнаўлена табліца)
11.07.2008
Маніторынг выбарчай кампаніі: заклапочанасьць выклікае агульная грамадска-палітычная атмасфера
11.07.2008
Колькасьць арыштаў грамадзка-палітычных актывістаў расьце
03.07.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2008 году
01.07.2008
Парламенцкія выбары. Падзеі і абагульненьні
25.06.2008
Напярэдадні парламенцкіх выбараў ціск на праваабаронцаў узмацняецца
24.06.2008
Праваабаронца Алесь Бяляцкі правёў перамовы з старшынём дэлегацыі Еўрапарламенту па стасунках з Беларусьсю Яцэкам Пратасевічам
18.06.2008
Як прымалі Закон «Аб сродках масавай інфармацыі»
12.06.2008
Праваабаронцы пачынаюць маніторынг выбараў
12.06.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары
10.06.2008
ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ


Навіны за 15 красавіка 2008

Пазьняк параўнаў дэмантаж помніка Багдановічу з парваньнем сьцяга Ціцянковым

«11‑га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народу роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца», — зазначае Зянон Пазьняк у артыкуле на сайце «Беларуская салідарнасьць».

Пракуратура адмовілася заводзіць справу супраць віцебскіх міліцыянтаў

Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў зьвярнуўся ў пракуратуру Першамайскага раёну, каб ініцыяваць крымінальную справу супраць віцебскіх міліцыянтаў за непраўдзівыя сьведчаньні. Але пракуратура адмовіла праваабаронцу, які трапіў пад суд па абвінавачаньнях, выкладзеных у міліцэйскіх пратаколах.

Расьце кошт бясплатнай адукацыі

З траўня 2008-га ў Магілёўскім дзяржунівэрсітэце харчаваньня ўводзяцца платныя адпрацоўкі прапушчаных практычных і сэмінарскіх заняткаў. Выкладчыкі адмаўляюць студэнтам адпрацоўваць прапушчанае ў красавіку – чакаюць траўня.

У Гомелі працягваюць дапытваць удзельнікаў гістарычнай экскурсіі

Журналістка Таццяна Бублікава і праваабаронца Анатоль Паплаўны былі дапытаныя 14 красавіка ў Навабеліцкім РАУС Гомеля наконт удзелу ў гістарычнай экскурсіі, прымеркаванай да 90-годдзя абвяшчэння БНР.

"Пакаранне смерцю зьяўляецца апошняй формай адмаўлення правоў чалавека, якая парушае нормы і каштоўнасці Рады Еўропы".

Спэцдакладчык ПАРЭ заклікаў Беларусь увесьці мараторый на пакараньне сьмерцю. «Я заклікаю вас стаць першапраходцамі на шляху ўвядзення мараторыя на пакаранне смерцю ў Беларусі як прамежкавага кроку ў кірунку поўнага яго адмены», — гаворыцца ў адкрытым лісце дакладчыка Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) Андрэа Рыгоні на імя старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзіма Папова і старшыні Савета Рэспублікі Генадзя Навіцкага, паведамляе прэс служба ПАСЕ.

Дэмакратычны FREESTYLE для Беларусі

У сераду, 16 красавіка, ў Варшаве адбудзецца ўнікальная акцыя салідарнасьці з Беларусьсю.Найбольш папулярныя польскія хіп-хоп фрыстайлісты пакажуць сваё майстэрства для беларусаў.

Ужо пачалі даваць суткі за "Чарнобыльскі шлях"

У Першамайскім судзе Менску на 14 сутак адміністратыўнага арышту асуджаны незалежны журналіст з Барысава, сябра БАЖ Анатоль Удавічэнка на падставе ч.1 арт. 23.34 КаАП РБ. Судзьдзя Ала Яшчанка, якая разглядала справу, прызнала яго віноўным у распаўсюдзе налепак з заклікам прыняць удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве "Чарнобыльскі шлях".

Зьміцер Лісеенка асуджаны на 10 гадоў

10 гадамі пазбаўленьня волі пакараны актывіст партыі "Грамада" Зьміцер Лісеенка. Яго абвінавацілі ў тым, што ён захоўваў наркотыкі і фальшывыя грошы.

КДБ “капае” пад “Малады фронт”

У панядзелак, 14 красавіка, актывістцы незарэгістраванага “Маладога Фронту” з Гародні Хрысьціне Марчук тэлефанавалі з абласнога адзьдзела КДБ і папрасілі прыйсьці на размову.

Віцебскі прадпрымальнік атрымаў палітычны прытулак у Польшчы

Беларускі прадпрымальнік Ануфрый Рамановіч не будзе выдадзены Беларусі. Паводле рашэння Акружнога суда Беластока, экстрадыцыя беларуса з’яўляецца юрыдычна недапушчальнай.

rating all.by Яндекс цитирования