Навіны за 2 красавіка 2008
Сябра БАЖ спрабуе абскардзіць мінулагодняе папярэджанне
1 красавіка сябра БАЖ Любоў Праневіч накіравала на імя старшыні Вярхоўнага Суда РБ скаргу на пастанову суда Маскоўскага раёна Брэста, паводле якой журналістка ў верасні мінулага году атрымала папярэджанне за ўдзел у прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца «Лісты з лесу». 1 красавіка сябра БАЖ Любоў Праневіч накіравала на імя старшыні Вярхоўнага Суда РБ скаргу на пастанову суда Маскоўскага раёна Брэста, паводле якой журналістка ў верасні мінулага году атрымала папярэджанне за ўдзел у прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца «Лісты з лесу».
Віцебск: апазыцыянэры абураныя ўмовамі ў ізалятары
Зь віцебскага сьледчага ізалятару выйшлі сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ Ян Таўпыга і Алесь Пазьняк, якія адбылі 8 сутак арышту за акцыю на Дзень Волі 25 сакавіка.
Белсат можа закрыцца ўжо ў верасьні
Пра гэта паведаміла кіраўнічка тэлеканала Агнешка Рамашэўская ў інтэрв’ю польскаму выданню «Dziennik».
За пікет каля расейскай амбасады затрыманыя дзьве дзяўчыны
2 красавіка моладзевыя актывісты (у асноўным – прадстаўнікі руху "Джынс за свабоду") паспрабавалі правесьці пікет ля сьценаў расейскага дыпляматычнага прадстаўніцтва ў Менску. Пікет быў прымеркаваны да Дня г.зв. яднаньня народаў Расеі і Беларусі.
У Менск прыляцеў кіраўнік офісу Эўракамісіі
1 красавіка ў Беларусь прыехаў часовы павераны Эўракамісіі ў справах Беларусі Жан-Эрык Хольцапфэль. Ён будзе ўзначальваць офіс Эўракамісіі ў Менску, пагадненьні аб адкрыцьці якога было падпісана 7 сакавіка ў Брусэлі. Што можна сказаць пра гэтага дыплямата? Наколькі шырокія функцыі будзе мець офіс Эўракамісіі ў Менску? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Андрэй Фёдараў.
Марачкін патрабуе вярнуць свае карціны
1 красавіка мастак і грамадзкі дзеяч, старшыня міжнароднага грамадскага аб’яднаньня «Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» Аляксей Марачкін накіраваў ва УУС Цэнтральнага раёну Мінску заяву аб вяртаньні сваіх канфіскаваных твораў выяўленчага мастацтва.
БАЖ звярнуўся ў Пракуратуру РБ, КДБ і пракуратуру г. Мінска
1 красавіка ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» паўторна звярнулася да генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча ў сувязі з ператрусамі, якія супрацоўнікі КДБ правялі ў кватэрах незалежных журналістаў і шэрагу офісаў 27 і 28 сакавіка.
Ці хочаце вы супрацоўнічаць з нашчадкамі НКВД?
Некаторых з арыштаваных за ўдзел у дэманстрацыі 25 сакавіка 2008 г. моладзевых актывістаў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (Акрэсцьна) наведвалі супрацоўнікі КГБ.









