Навіны за 25 сакавіка 2008
З Савецкага РУУС пачалі выпускаць непаўнагадовых
Як стала вядома ПЦ "Вясна", з Савецкага РУУС пачалі выпускаць непаўнагадовых. У астатніх перапісалі і забралі асабістыя рэчы, шнуркі і адвозяць на Акрэсьціна.
Алесь Каліта, Франак Вячорка і Мікіта Красноў пасьля допыту адпушчаныя на волю
Моладзевыя актывісты былі дапытаныя ў сьледчым камітэце ГУУС МІнгарвыканкаму ў якасьці сьведкаў па крымінальнай справе, узбуджанай па падзеях правядзеньня масавай акцыі пратэсту 10 студзеня.
У Баранавічах затрыманыя каля 20 удзельнікаў сьвяткаваньня Дня Волі
На шляху да ўскладаньня кветак да Крыжа Пакут у Баранавічах на знак сьвяткаваньня Дня Волі была затрыманая група мясцовых прадстаўнікоў грамадзкасьці ў складзе 14 чалавек. Усе былі дастаўленыя ў баранавіцкі ГАУС для высьвятленьня і дачы тлумачэньняў. Праз нейкі час двух інвалідаў і двух непаўнагадовых адпусьцілі, а 10 чалавек пакінулі ў ІЧУ да заўтрашняга складаньня пратаколаў і суду.
У Савецкім РУУС 51 затрыманы
Як стала вядома ПЦ "Вясна", у Савецкі РУУС у аўтазаку і аўтобусе былі дастаўленыя агулам 51 удзельнік урачыстай мірнай акцыі. Па сьведчаньню затрыманых падчас транспарціроўкі ў аўтазаку іх зьбівалі супрацоўнікі ПМСП. Сярод затрыманых 12 непаўнагадовых, якіх абавязаныя вызваліць не больш як праз 3 гадзіны. Зараз усіх здымаюць на відэа.
Мікіта Красноў і Алесь Каліта дапытваюцца ў сьледчым камітэце ГУУС Менгарвыканкаму на вуліцы Сапёраў
Моладзевыя актывісты дапытваюцца ў якасьці сьведкаў па крымінальнай справе, узбуджанай па падзеях правядзеньня масавай акцыі пратэсту 10 студзеня. Там жа дагэтуль знаходзіцца Франак Вячорка, якога ўжо дапыталі, аднак не адпускаюць.
У Маскоўскім РУУС Менску - 21 затрыманы
Па папярэдніх зьвестках У Маскоўскі РУУС сталіцы дастаўленыя 19 беларусаў і 2 палякі - усяго 21, у Савецкім РУУС - 25 чалавек. Колькасьць дастаўленых у Цэнтральны РУУС пакуль невядомая, Прозьвішчы будуць удакладняцца.
СЬПІС ЗАТРЫМАНЫХ І АСУДЖАНЫХ НА ДЗЕНЬ ВОЛІ (інфармацыя можа ўдакладняцца і выпраўляцца)
Па інфармацыі ПЦ “Вясна” сярод затрыманых у мірным сьвяткаваньні 90-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі ў Менску больш за 100 чалавек. Удзельнікі Дня Волі пакараныя буйнымі штрафамі і арыштамі, адміністратыўныя пратаколы, складзеныя на затрыманых непаўнагадовых, накіраваныя на адміністратыўныя камісі выканкамаў.
Жорстка затрыманыя журналісты "Нашай Нівы"
У раёне плошчы Перамога пры выкананьні сваіх службовых абавязкаў затрыманыя супрацоўнікі незалежнага выданьня "Наша Ніва" фотакарэспандэнт Андрэй Лянкевіч і журналіст Сямён Печанко. Па папярэдніх зьвестках апошняга дастаўляюць у Маскоўскі РУУС. Пры затрыманьні Андрэй Лянкевіч быў жорстка зьбіты.
Магіляўчанін Валадар Цурпанаў вывесіў на гаўбцы два сьцягі
Магіляўчанін Валадар Цурпанаў адсвяткаваў 90-я угодкі БНР, вывесіўшы сёння на балконе два сцягі - бел-чырвона-белы нацыянальны і чырвона-зялёны дзяржаўны. “Двума сьцягамі я хацеў паказаць, што нашае грамдзва не павінна мець паміж сабой ніякіх бар'ераў, а гэтае сьвята мусіць аб’яднаць усю беларускую нацыю”, - кажа грамадскі актывіст.
У Савецкі РУУС дастаўляюць першых затрыманых
У раёне плошчы Перамога каля рэдакцыі газэты "Вячэрні Мінск" затрыманыя Богдан Ільля, Афнагель Яўген, Любімава Тацяна, Пестун Людміла, Янкілевіч Ірына. Па папярэдніх зьвестках іх вязуць у Савецкі РУУС.
Пачаўся масавы хапун удзельнікаў Дня Волі
Як і абяцаў міністар унутраных справаў, супраць удзельнікаў мірнай акцыі кінутыя ўзбороеныя сілы сьпецпадразьдзяленьняў. Супрацоўнікі міліцыі сілай выціскаюць дэманстрантаў, якія зьбраліся на плошчы Якуба Коласа ад рэстарана Лідо ў бок Акадэміі навук. Сярод першых затрыманых Алесь Лапіцкі-малодшы. Каля плошчы Перамогі пачалася жорсткая бойка: удзельнікаў сьвяточнага шэсьця на перакрыжаваньні пр-ту Незалежнасьці і вуліцы Казлова каля Палацу мастацтваў узброеныя амонаўцы запіхваюць без разбору ў аўтазакі.
Затрыманы Алег Мяцеліца з Белынічаў
Па дарозе на Менск на уласнай машыне ўжо другі раз затрыманы бялыніцкі дэмакратычны актывіст Алег Мяцеліца. Ён накіроўваўся разам з дачкой на сьвяткаваньне 90-х угодкаў БНР, аднак на трасе Магілёў-Менск ў Беразіно быў спынены супрацоўнікамі ППС і вымушаны быў каля гадзіны правесьці ў пастарунку. Па словах супрацоўнікаў, ім паступіў загад начальніка Бялыніцскага РАУС, што нібыта па віне актывіста, нейкі аштамабіль зьехаў у кювет. Пасьля разьбіральніцтва і дачы тлумачэньняў, Алега Мяцеліцу адпусьцілі.
Затрыманы Мікіта Красноў
Як стала вядома ПЦ "Вясна", на выхадзе з уласнай кватэры ў Дражне супрацоўнікамі міліцыі быў прэвентыўна затрыманы моладзевы актывіст Мікіта Красноў.
Затрыманы старшыня Моладзі БНФ Алесь Каліта
Сёньня Алесь Каліта быў заблакаваны ў кватэры, каля якой на працягу дня дзяжурылі супрацоўнікі міліцыі,а ў двары стаялі міліцэйскія машыны. Калі моладзевы лідэр усё-ткі здолеў выйсьці з дому, міліцыянты кінуліся за ім. Каля станцыі метро "Пушкінская" Алеся Каліту затрымалі і зараз дастаўляюць у пастарунак.
Самы непалітызаваны суд у сьвеце
Беларускія суды змаглі пазьбегнуць палітызацыі і камэрцыялізацыі ў сваёй рабоце і пры разглядзе спраў грунтуюцца выключна на прынцыпах законнасьці і справядлівасьці, заявіў Аляксандар Лукашэнка, выступаючы сёньня на нарадзе судзьдзяў судоў.
Затрыманых віцебскіх актывістаў прысудзілі да штрафаў
Алену Залескую на судзе абвінавацілі ў парушэньні часткі 3 артыкула 23.34. КаАп РБ і пакаралі штрафам у памеры 20 базавых велічыняў, Антаніна Піванос атрымала 2 базавыя. А суд над Барысам Хамайдай перанесены на 1 красавіка, паколькі актывіст запатрабаваў перакладчыка.
Аляксандр Кузьняцоў аштрафаваны
Судзьдзя Кастрычніцкага раёнага суду Віцебску Ірына Смалякова прызнала мясцовага кіраўніка Моладзі БНФ Аляксандра Кузьняцова віноўным у правядзеньні несанкцыянаванай акцыіі і пакарала па арт. 23.34 КаАП РБ штрафам у памеры 6 базавых велічыняў.
Затрыманы Франак Вячорка дастаўлены для допыту на Сапёраў
Толькі што каля сядзібы Партыі БНФ супрацоўнікамі міліцыі ў цывіьным быў затрыманы актывіст Моладзі БНФ Франак Вячорка. Калі ён выйшаў у суседнюю кавярню паабедаць, невядомыя ў цывільным падыйшлі да актывіста, прад'явілі пасьведчаньні супрацоўнікаў праваахоўных органаў і, пасадзіўшы ў белы мікрааўтобус 9594 РН, зьвезьлі ў невядомым накірунку. Як стала вядома ПЦ "Вясна" Вячорку дапытваюць у якасьці сьведкі у следчым упраўленьні папярэдняга раследваньня па мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня.
„Міжнародная амністыя” праводзіць акцыі салідарнасьці з А. Казуліным
Нямецкая філія праваабарончай арганізацыі „Міжнародная амністыя” праводзіць акцыю салідарнасьці з палітвязьнем Аляксандрам Казуліным. Арганізацыя заклікае ўсіх, каму неабыякавы лёс палітыка, ад 25 да 28 сакавіка перавесьці на рахунак беларускай амбасады ў Бэрліне альбо Боне 1 цэнт з нататкай “Свабоду Казуліну”. Таксама 25 сакавіка „Міжнародная амністыя” праводзіць пікет перад будынкам беларускай дыпмісіі ў нямецкай сталіцы. Праваабаронцы зьвярнуліся да грамадзкасьці з заклікам далучыцца да іх і „патрабаваць свабоды для палітвязьня”.
Яшчэ двое затрыманых у Віцебску
На Плошчы Свабоды ў Віцебску некалькі хвілінаў таму затрыманы актывісты мясцовай арганізацыі АГП Алесь Пазняк і Ян Таўпыга. Актывісты стаялі на плошчы з разгорнутым нацыянальным сьцягам, калі на іх накінулася некалькі пераапранутых міліцыянтаў і супрацоўнікі ДАІ. Зараз затрыманых актывістаў адвезьлі ў Кастрычніцкі РАУС Віцебска.
Андрэй Шарэнда ўцякаючы ад міліцыі скокнуў у раку
Берасцейскія актывісты Андрэй Шарэнда і Міхаіл Ільін вырашылі ехаць у Меснк аўтаспынам.
Затрыманьні ў Магілёве
Сёньня міліцыянты затрымалі двух непаўнагадовых актывістаў Моладзі БНФ Фёдара Цюніна і Алеся Анісімава. Падчас затрыманьня хлопцы вывешвалі на адным з мастоў у Магілёве расьцяжку-віншаваньне з Днём Незалежнасьці. Як стала вядома ПЦ "Вясна" зараз яны на волі.
У Дзень Волі вучняў прымусова заганяюць на дыскатэкі
Менскіх школьнікаў, нягледзячы на вакацыі, прымушаюць 25 сакавіка правесьці цэлы дзень у школьным лягеры, а ўвечары абавязкова наведаць дыскатэку.
Арыштаваны Аляксей Кашкароў
5 сутак арышту ад “нястомнай” суддзі Тацяны Паўлючук атрымаў ў судзе Цэнтральнага раёну Менску Аляксей Кашкароў. Ён быў затрыманы 24 сакавіка позьнім вечарам у майстэрні Алеся Марачкіна, дзе, па сведчаньні супрацоўнікаў міліцыі брыдка лаяўся. Зараз яго даставілі на Акрэсціна.
Віцебск б’е рэкорды па затрыманьнях – у РАУСе Сяргей Каваленка
У Віцебску на адной з цэнтральных вуліц затрымалі моладзевага актывіста Сяргея Каваленку. Яго даставілі ў Кастрычніцкі РАУС. Як стала вядома ПЦ “Вясна”, у Каваленкі канфіскавалі бел-чырвона-белы сцяг. Зараз тэлефонная сувязь з віцебскім актывістам перарвалася. Падрабязнасьці затрыманьня высвятляюцца.
Аляксандра Кузняцова пакаралі штрафам
У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебска завяршыўся суд над кіраўніком віцебскай філіі Моладзі БНФ Аляксандрам Кузняцовым, які быў затрыманы ўчора ўвечары. Суддзя Ірына Смалякова абвінаваціла актывіста ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, хаця на судзе і не было даказана, што акцыя адбылася. Кузняцова прысудзілі да штрафу ў памеры 6 базавых велічынь.
Алесь Бяляцкі: “Такімі дзеяньнямі Аляксандр Лукашэнка ўсё больш заганяе Беларусь у міжнародную ізаляцыю.”
27 сакавіка 2008 году ў Полацкім гарадзкім судзе ў 15-00 пачнецца судовы працэс над моладзевай актывісткай Кацярынай Салаўёвай.
У.Навумаў не дазволіць апазіцыі прайсці сваім маршрутам у Дзень Волі
Міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў заявіў, што праваахоўныя органы будуць перарываць акцыю апазіцыі, калі яна не будзе адпавядаць зацверджанаму ўладамі маршруту.
Міліцыянты Костачка і Бярозка пільнуюць хату Алеся Пушкіна ў Бабры
Міліцыянты перашкаджаюць мастаку Алесю Пушкіну правесці акцыю на галоўнай плошчы мястэчка з нагоды 90-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі. Каля яго хаты выстаўлены міліцэйскі пост.
У Асіповічах на вакзале затрыманы Ігар Сімбіроў
На чыгуначным вакзале ў Асіповічах затрыманы сябра Партыі БНФ Ігар Сімбіроў. Зараз ён знаходзіцца ў пастарунку транспартнай міліцыі. Як паведаміў кіраўнік Магілёўскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, Ігар Сімбіроў зьбіраўся ехаць у Менск, каб узяць удзел у вулічнай акцыі.









