Навіны за 24 сакавіка 2008
Затрыманьні моладзі ў Віцебску
Мітынг у цэнтры Віцебска, прысвечаны 90-годдзю ўтварэньня БНР, завяршыўся затрыманьнямі. Прыкладна ў 18-30 каля помніка Уладзіміру Караткевічу сабраліся прадстазнікі палітычных партый, грамадскіх арганізацый моладзь. За акцыяй пільна сачылі супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУСа Віцебска.
Затрыманы вядомы мастак Аляксей Марачкін
У Мінску супрацоўнікамі міліцыі проста ў сваёй майстэрні затрыманы вядомы мастак, старшыня суполкі “Пагоня” Аляксей Марачкін. Сёньня ў другой палове дня ён афіцыйна абвяшчаў пра пачатак напісаньня агульнабеларускай дыктоўкі у Палацы Мастацтваў, якую ладзіла ЗБС “Бацькаўшчына”. Падрабязнасьці затрыманьня высвятляюцца
Чатырох жодзінскіх актывістаў арыштавалі на сем сутак
Сёньня ў Жодзінскім гарадзкім судзе разглядаліся адміністрацыйныя справы арганізатараў акцыі, прымеркаванай да сьвяткаваньня Дня Волі. Паўла Красоўскага, Юрася Жылку, Аляксандра Камароўскага і Юрыя Сілкіна, якіх абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванай акцыі, пакаралі арыштам на сем сутак кожнага.
Міліцыянты папярэджваюць актывістаў
Да актывіста Руху “За Свабоду” з Кобрына Алеся Меха 23 сакавіка прыйшлі супрацоўнікі міліцыі Кобрынскага РАУС з патрабаваннем падпісаць дакументы, што актывіст папярэджаны аб адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу і распаўсюд газет без выходных дадзеных.
Кэдэбісты штурмуюць кватэру моладзевага актывіста Зьміцера Ясевіча
У гэта час, як толькі што паведаміў актывіст Маладога Фронту, Зьміцер Ясевіч, у яго кватэру спрабуюць прайсьці супрацоўнікі КДБ і байцы спэцназу. Прадстаўнікі праваахоўных ворганаў зараз спрабуюць адчыніць дзьверы, ня маючы на гэта аніякіх афіцыйных дазволаў.
Святара аштрафавалі за набажэнства
6 сакавіка ў судзе горада Жодзіна адбыўся суд па адміністратыўным матэрыяле начальніка Жодзінскага ГАЎС Шляхціна В.М. на адміністратара-пастара Царквы Хрысьціянаў Веры Эвангельскай “Царква Сьвятой Тройцы” Валянціна Лугоўскага. Яму прысудзілі штраф у памеры 175 000 руб. за парушэньне Закона “Аб масавых мерапрыемствах у РБ”.
Маладафронтаўцаў зноў штрафуюць
На паседжаньні камісіі па справах непаўнагадовых салігорскага выканкаму 24 сакавіка было прынята рашэньне пакараць штрафам актывістаў моладзевага нацыянальнага руху Хрысьціну Самойлову,Рыгора Астапеню і Івана Шылу ды ягонага бацьку Ўладзімера.
Журналістку Ірыну Халіп выклікалі ў пракуратуру
Вядомая журналістка Ірына Халіп была выкліканая ў пракуратуру Менска для дачы тлумачэння з нагоды публікацыі на сайце www.charter97.org яе артыкула «Забойства ў прамым эфіры», напісанага ў дзень смерці Ірыны Казулінай.
«Газету Слонімскую» высяляюць
Супрацоўнікі адзінага недзяржаўнага выдання Гродзенскай вобласці «Газета Слонімская» павінны да 1 чэрвеня 2008 года пакінуць памяшканне, якое арандуюць па вуліцы Камсамольскай.
За распаўсюд друкаваных выданьняў – 3 сутак арышту Шаблінскаму
На 3 сутак адміністрацыйнага арышту пакараны моладзевы актывіст Іван Шаблінскі за распаўсюд незарэгістраваных перыядычных выданьняў. Ён быў затрыманы ўчора вечарам у Менску, калі раздаваў друкаваныя выданьні мінакам.
Аляксей Лапіцкі ў цэнтры ўвагі перапранутых супрацоўнікаў міліцыі
21 сакавіка а палове на 9-ую раніцы ў кватэру праваабронцы й сябра Сойму Партыі БНФ у Жодзіне Аляксея Лапіцкага настойліва пастукаў невядомы ў чорнай куртцы, і паведаміў, што ён - зь міліцыі і хоча проста празмаўляць з Аляксеем Лапіцкім.
Арганізатараў мітынгу ў Дружным выклікалі ў міліцыю
Арганізатараў акцыі пратэсту ў пасёлку Дружны Пухавіцкага раёну выклікаюць вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу і шэсьця.
Сёньня чакаецца некалькі судоў
Сёньня ў Жодзінскім гарадзкім судзе будуць судзіць арганізатараў акцыі, прымеркаванай да сьвяткаваньня Дня Волі. 23 сакавіка ў жодзінскім гарадзкім парку сабраліся каля паўсотні чалавек. Яны прайшлі калёнай да помніка “Героі жывуць вечна”. Дэманстранты ўсклалі кветкі і запусьцілі ў неба белыя і чырвоныя балёнікі.











