Навіны за 23 сакавіка 2008
Бел-чырвона-белыя сьцягі над Віцебскам у гонар БНР
За апошнія 10 дзён невядомыя вывесілі пяць бел-чырвона-белых сьцягаў у розных раёнах Віцебска. Зьяўленьне нацыянальных сьцягоў віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда пракамэнтаваў тым, што ў горадзе адбываецца акцыя «Бел-чырвона-белы маратон», прысьвечаны 90-годзьдзю з дня заснаваньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
У Пухавіцкім раёне 500 чалавек выйшлі на мітынг супраць будаўніцтва завода
Мітынг супраць будаўніцтва завода па вытворчасці сродкаў абароны раслінаў адбыўся ў пасёлку Дружны ў Пухавіцкім раёне. Ён не быў санкцыянаваны ўладамі. У акцыі ўдзельнічалі каля 500 чалавек. Мясцовыя жыхары запрашалі прыйсці і прадстаўнікоў улады, але яны не з'явіліся. Аднак прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, якія не перашкаджалі людзям мітынгаваць.
У Серабранцы затрыманыя жанчыны за распаўсюд незалежнай інфармацыі
22 сакавіка, Менск. Прыблізна ў 20 гадзін у Серабранцы супрацоўнікі міліцыі затрымалі дзьвюх жанчын, калі тыя распаўсюджвалі незалежнае выданьне "Вольная Серабранака". У газэце сярод іншых зьмяшчаюцца матэрыялы пра агульнанацыянальныя акцыі - дыктоўку і шэсьце 25 Сакавіка.
Цянюту пакаралі арыштам на 10 сутак
21 сакавіка суддзя Чыгуначнага раёна Гомеля Ілья Свірыдаў прызнаў Андрэя Цянюту вінаватым ва ўчыненні дробнага хуліганства (арт. 17.1 КоАП) і прыгаварыў яго да адміністрацыйнага арышту тэрмінам на 10 сутак.











