31.03.2008 У Швецыі абвешчана кампанія за свабоду асацыяцый у Беларусі
Галоўнымі мэтамі міжнарожнай акцыі «Кампанія 193.1 – за свабоду асацыяцый у Беларусі», абвешчанай шведскай дэмакратычнай арганізацыяй “Шведская ініцыятыва па правах чалавека” і праваабаронцам Алесем Бяляцкім, з’яўляецца актывізацыя ўвагі шведскіх палітыкаў і грамадскасьці да недапушчальных абмежаваньняў свабоды асацыяцый у Беларусі, а таксама маральная і матэрыяльная падтрымка беларускіх арганізацый, якія пацярпелі ў выніку сваёй дзейнасьці ад дзяржавы.
















