Галоўныя навіны
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
05.09.2008
Мазыр: Выбаршчыкам паказалі іх сапраўднае месца
03.09.2008
Аналіз этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
01.09.2008
2 верасьня адбудзецца прэзентацыя дакладу «Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь»
30.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
06.08.2008
“Адной дэкларацыі мала”


Навіны за 30 лістапада 2007

Адміністрацыя Полацкага ўніверсітэту пагражае Кацярыне Салаўёвай выключэньнем

Сёньня адбылося паседжаньне дысцыплінарнай камісіі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту, на якім было прынятае рашэньне аб немэтазгоднасьці далейшага навучаньня моладзевай актывісткі Кацярыны Салаўёвай.

Апазыцыя гатовая прасіць урад ЗША зьняць санкцыі супраць чыноўнікаў

З 2 да 8 сьнежня дэлегацыя беларускай апазыцыі ў складзе Аляксандра Мілінкевіча, Сяргея Калякіна, Паўла Севярынца, Анатоля Лябедзькі, Анатоля Ляўковіча, Эніры Браніцкай і Зьмітра Хведарука будзе знаходзіцца зь візытам у Вашынгтоне.

Адміністратыўная камісія аштрафавала сям'ю салігорскіх моладзевых актывістаў Шылаў на 80 базавых велічыняў

28 лістапада адміністратыўная камісія ў Салігорску вынесла рашэньне па справах моладзевых актывістаў Івана і Ільлі Шыла, якія абвінавачваліся ў правядзеньні несанкцыянаваных акцыяў 16 кастрычніка і 7 лістапада. Сума вынесеных штрафаў па 5 адміністратыўных пратаколах складае больш за тысячу даляраў - 2 мільёны 480 тысяч рублёў (80 базавых велічынь). Як ужо паведамлялася раней, на такую ж суму была аштрафаваная вучаніца 10-га кл. Крысьціна Самойлава. Андрусь Тычына атрымаў папярэджаньне. Агулам камісіяй былі разгледжаныя 11 пратаколаў супраць моладзевых актывістаў.

Як абараніцца ад прымусовай падпіскі

У рэдакцыю "Нашай Нівы" трапіў ліст, аўтарка якога ўздымае набалелую праблему прымусовай падпіскі. Юрыдычны каментар дае намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў, праўнік Андрэй Бастунец.

Крымінальная справа Артура Фінькевіча перададзеная ў суд

Новую крымінальную справу супраць палітвязьня Артура Фінькевіча яшчэ ў сераду 28 лістапада перадалі з пракуратуры ў суд Кастрычніцкага раёну Магілёву. Пра гэта паведаміла маці Фінькевіча Марыя Вячаславаўна.

Маці журналіста Вольга Завадзкая паўтарае, што віны Ігнатовіча ў выкраданьні яе сына ў судзе не даказалі.

Былы міліцыянт Валер Ігнатовіч, якога суд прызнаў вінаватым у выкраданьні журналіста ОРТ Зьмітра Завадзкага, зьвярнуўся зь лістом да Аляксандра Лукашэнкі. Валер Ігнатовіч зноў заяўляе пра сваю невінаватасьць і патрабуе апраўданьня.

rating all.by Яндекс цитирования