Галоўныя навіны
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
06.08.2008
“Адной дэкларацыі мала”
05.08.2008
Праваабаронцаў у Беларусі цкуюць як дысыдэнтаў у СССР
01.08.2008
5 жніўня адбудзецца прэзентацыя рускай версіі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў
22.07.2008
Аналіз фармаваньня акруговых камісіяў
15.07.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары: практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай (абнаўлена табліца)
11.07.2008
Маніторынг выбарчай кампаніі: заклапочанасьць выклікае агульная грамадска-палітычная атмасфера


Навіны за 16 лістапада 2007

У Мазыры затрымліваюць моладзь

Сёньня ў Мазыры была запланаваная моладзевая акцыя супраць адмены льготаў. Аднак, прыйшоўшых у цэнтр гораду юнакоў сустракалі супрацоўнікі міліцыі. Затрыманых адвозяць у пастарунак, туды ж выклікаюць бацькоў непаўнагадовых і дырэктароў школ.

Якубовіч сустрэўся з “забароненымі музыкамі”

У сустрэчы прынялі ўдзел беларускія музыкі Піт Паўлаў (N.R.M., Pete Paff, Garadzkija), Руся (Indiga), Аляксей Набееў (“Атлантыка”), Атмараві, Віталь Артыст (Без Білета), Маша Яр (гурт Яр, “Аўтарадыё”), піяр-мэнэджэр Аляксандра Рогач і спявачка Аляксандра Гайдук. На канферэнцыі абмяркоўваліся такія надзённыя пытанні, як славутыя 75% беларускай музыкі, магчымасці распаўсюджвання айчыннай музыкі праз Інтэрнэт, а таксама праблемы якасці беларускай музыкі і яе папулярызацыі ў нашай краіне. Падрабязны рэпартаж з сустрэчы мэтраў айчыннага шоў-бізнэсу чытайце неўзабаве на нашым сайце або слухайце ў эфіры.

Беларусь не дазволіла Еўропе стаць свабоднай ад пакарання смерцю

Трэці камітэт ААН пасля доўгага абмеркавання прыняў праект рэзалюцыі аб увядзенні мараторыя на пакаранне смерцю. За дакумент прагаласавалі 99 краін, 52 – супраць і 33 устрымаліся. Супернікі рэзалюцыі заявілі пра ўмяшанне ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў шляхам навязвання ім сваёй сістэмы правасуддзя.

Савет рэспублікі ўхваліў законапраект «Аб амністыі»

16 лістапада члены Савету рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі ўхвалілі праект закону «Аб амністыі некаторых катэгорый асоб, якія ўчынілі злачынствы». У выніку каля 2,5 тысячы чалавек будуць вызваленыя ад адбываньня пакараньня, зь іх 1,6 тысяч асуджаных будуць вызваленыя зь месцаў пазбаўленьня волі.

Лiст ад Дзмiтрыя Дашкевiча

"Па вызваленнi, як тое i абяцаў у судзе, планую займацца ўсё тым жа — “Маладым фронтам”, гуртаваннем моладзi вакол хрысцiянскiх каштоўнасцяў i заснаваннем на iх нацыянальнай iдэi," - з ліста палітвязьня.

Сёньня ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень талерантнасьці

Генэральная Асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў заснавала яго ў 1995 годзе з мэтаю пашырэньня ў сьвеце ідэяў цярпімасьці і паразуменьня, культурнай і гістарычнай разнастайнасьці народаў.

ААН ПРЫНЯЛА РЭЗАЛЮЦЫЮ АБ МАРАТОРЫІ НА СМЯРОТНАЕ ПАКАРАННЕ

Беспрэцэдентная рэзалюцыя ААН, якая заклікае нацыі ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне, у чацьвер прынятая большасцю пры галасаванні ў Трэцім камітэце.

rating all.by Яндекс цитирования