Навіны за Лістапад 2007
30.11.2007 Апазыцыя гатовая прасіць урад ЗША зьняць санкцыі супраць чыноўнікаў
З 2 да 8 сьнежня дэлегацыя беларускай апазыцыі ў складзе Аляксандра Мілінкевіча, Сяргея Калякіна, Паўла Севярынца, Анатоля Лябедзькі, Анатоля Ляўковіча, Эніры Браніцкай і Зьмітра Хведарука будзе знаходзіцца зь візытам у Вашынгтоне.
30.11.2007 Адміністратыўная камісія аштрафавала сям'ю салігорскіх моладзевых актывістаў Шылаў на 80 базавых велічыняў
28 лістапада адміністратыўная камісія ў Салігорску вынесла рашэньне па справах моладзевых актывістаў Івана і Ільлі Шыла, якія абвінавачваліся ў правядзеньні несанкцыянаваных акцыяў 16 кастрычніка і 7 лістапада. Сума вынесеных штрафаў па 5 адміністратыўных пратаколах складае больш за тысячу даляраў - 2 мільёны 480 тысяч рублёў (80 базавых велічынь).
30.11.2007 Маці журналіста Вольга Завадзкая паўтарае, што віны Ігнатовіча ў выкраданьні яе сына ў судзе не даказалі.
Былы міліцыянт Валер Ігнатовіч, якога суд прызнаў вінаватым у выкраданьні журналіста ОРТ Зьмітра Завадзкага, зьвярнуўся зь лістом да Аляксандра Лукашэнкі. Валер Ігнатовіч зноў заяўляе пра сваю невінаватасьць і патрабуе апраўданьня.
29.11.2007 Ван дэр Ліндэн заклікае ўлады Беларусі адмяніць пакаранне смерцю
Старшыня Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) Рэнэ ван дэр Ліндэн заклікаў улады Беларусі адмяніць смяротныя прысуды Сяргею Марозаву, Ігару Данчэнку і Валерыю Гарбатаму, які былі ў 2006 годзе прысуджаныя Вярхоўным судом да расстрэлу. Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніка ПАРЕ, распаўсюджанай прэс-службай Рады Еўропы.
29.11.2007 Турмы пяройдуць у юрысдыкцыю Мін’юсту
Беларусь адзіная краіна ў СНД, дзе гэта пакуль ня зроблена. Міністар юстыцыі Віктар Галаванаў паведаміў, што гэтае пытаньне цяпер разглядае А. Лукашэнка і ў бліжэйшы час яно будзе вырашана. 28 лістапада Галаванаў даў прэс‑канфэрэнцыю з нагоды Дня юрыста. Сярод іншага ён заявіў: ягонае ведамства «пашкадавала ПКБ», калі не зачыніла.
29.11.2007 Затрыманых прадпрымальнікаў Аляксандра Таўстыку і Руслана Луцэнку пакаралі арыштам
Суд Заводзкага раёну Менску прысудзіў Аляксандра Таўстыку да 7 сутак арышту. Судзьдзя Алена Някрасава ўлічыла, што Аляксандар — бацька двух малых дзяцей. Прадпрымальніка Руслану Луцэнку спн. Някрасава не пашкадавала нягледзячы на тое, што ён нядаўна перахварэў на пнэўманію і цяпер хварэе бранхітам. Ён атрымаў за раздачу ўлётак 10 сутак.
















