Навіны за Ліпень 2007
31.07.2007 Праваабаронцы “Вясны” спрабуюць зарэгістравацца ізноў
Ініцыятыўная група праваабаронцаў 23 ліпеня падала ў Міністэрства юстыцыі дакументы для рэгістрацыі грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Вясна”. У той час, калі ўлады ліквідуюць многія грамадскія арганізацыі і адмаўляюць ім у рэгістрацыі, як гэта зусім нядаўна сталася з праваабарончым рухам “За свабоду”, група беларускіх праваабаронцаў вырашыла аб’яднацца. Аб прычынах, якія паўплывалі на такое рашэньне і аб становішчы з правамі грамадзян на асацыяцыю ў Беларусі расказвае віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH), вядомы праваабаронца Алесь Бяляцкі:
30.07.2007 Асуджаны моладзевыя актывісты Франак Вячорка і Яраслаў Грышчэня
У судзе Заводскага раёну Менска сёньня разглядалася адміністрацыйная справа сябра партыі БНФ Франака Вячоркі. Актывіст быў затрыманы 27 ліпеня пад час правядзеньня акцыі, прымеркаванай да гадавіны прыняцьця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі.
28.07.2007 Франак Вячорка правёў ноч на Акрэсціна
У Менску пад час святкаваньня Дня прыняцьця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі 27 ліпеня было затрымана блізу двух дзесяткаў актывістаў. Большасьць з іх пазней адпусцілі. Сярод тых, хто застаўся ў пастарунку Франак Вячорка і Яраслаў Грышчэня.
28.07.2007 У Віцебску затрыманы Вячаслаў Токараў
Пад час святкаваньня дня прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі ў Віцебску быў затрыманы кіраўнік гарадской філіі Партыі БНФ Вячаслаў Токараў. Як зафіксавалі на відэакамеру пераапранутыя супраўнікі міліцыі, менавіта ён запусціў у неба над горадам бел-чырвона-белы сцях на надзіманых шарах.
27.07.2007 Суд над актывістам Зміцерам Хведаруком завяршыўся
Актывіст незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьміцер Хведарук цэлы дзень правёў у будынку суду Маскоўскага раёну Менску. Яго затрымалі ўчора раніцай, калі хлопец ішоў на прыпынак ад будынку Дому правасудзьдзя, дзе ён быў на судзе ў Канстанціна Лукашова. У міліцыі Зьмітра, як і іншых арыштаваных моладзевых актывістаў, абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы і да вечара трымалі ў дзяжурнай частцы. Зьміцер стаў пятнаццатым арыштаваным апазыцыянэрам за апошнія двое сутак.
27.07.2007 Бел-чырвона-белы сцяг на Святой гары
Актывісты грамадзянскай кампаніі «Джынс за Свабоду» сёння адзначылі Дзень Аднаўлення Незалежнасці сімвалічнай акцыяй. Ранкам 10 чалавек выехалі з Мінску да Святой гары (пры савецкай уладзе яе перайменавалі ў Дзяржынскую), якая з`яўляецца вышэйшай кропкай Беларусі. Яе вышыня – 345 метраў над узроўнем мора. Там быў замацаваны шасціметровы флагшток. Адзін з удзельнікаў акцыі распавёў пра сённешняе свята, пра значэнне "Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце" для краіны. Пасля быў узняты бел-чырвона-белы сцяг. Акцыя скончылася гучнымі воклічамі "Жыве Беларусь!"
















