Навіны за Чэрвень 2007
28.06.2007 У пасёлку Дружны Пухавіцкага раёну сарваны сход удзельнікаў ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Напачатку ўлады дазволілі сустрэчу з Аляксандрам Валчаніным, лідэрам грамадзкага аб’яднаньня “Ліквідатар”, у мясцовым Доме культуры, аднак пасьля без тлумачэньня прычынаў адмовілі ў прадстаўленьні памяшканьня, не прапанаваўшы нічога ўзамен.
27.06.2007 У Полацку прымусова падпісваюць на дзяржаўную прэсу
Калектыў ААТ «Полацк-Шкловалакно», які налічвае 4500 супрацоўнікаў, павінен выпісаць на другое паўгоддзе 2007 г. 735 асобнікаў дзяржаўных газет «Советская Белоруссия», «Рэспубліка», «Звязда», «Народная газета», «Знамя юности», «Народное слово», «Витебский рабочий», «7 дней», «Полоцкий вестник».
27.06.2007 Пасол Хекер: Выпадкі рэпрэсій прымушаюць сумнявацца ў Беларусі
«Шматлікія выпадкі палітычных рэпрэсій прымушаюць сумнявацца ў гатоўнасці Беларусі да дэмакратычных пераўтварэнняў» — такое меркаванне выказаў у інтэрв’ю БелаПАН 26 чэрвеня надзвычайны і паўнамоцны пасол Германіі ў Мінску Марцін Хекер.
















