Навіны за Люты 2005
28.02.2005 Назіральнікі ад Беларусі ў Кыргызстане выкрылі дзесяткі фактаў грубага парушэньня выбарчага заканадаўства
28.02.2005 У Рэчыцы арыштаваны актывіст аб`яднаньня прадпрымальнікаў “Персьпектыва” Леанід Невар
28.02.2005 Cяргея Скрабца аштрафавалі на 200 базавых велічыняў (4 мільёны 800 тысячаў рублёў) за мітынг гарадзенскіх прапрымальнікаў
28.02.2005 У Пінску адмаўляюцца друкаваць “Мясцовы час”
28.02.2005 Дырэктара зачыненай друкарні не выпускаюць за мяжу
28.02.2005 Расійскія праваабаронцы будуць ініцыяваць узбуджэньне ў Расіі крымінальных справаў па фактах палітычна матываваных зьнікненьняў у Беларусі
28.02.2005 У Гародні затрыманы адзін з лідэраў групы “Рэспубліка” Сяргей Скрабец
28.02.2005 Актывіста “Народнай грамады” Васіля Ваўранюка звольнілі з працы
25.02.2005 Магілёўскае абласное ўпраўленьне юстыцыі папярэдзіла жаночае грамадзкае аб’яднаньне “Любава” з Горак. Чыноўнікі лічаць, што НДА разьмяшчае сваю сядзібу ў шматкватэрным доме і мусіць знайсьці для юрыдычнай адрэсы іншае памяшканьне.
25.02.2005 Праваабарончы цэнтр «Вясна» прымае ўдзел у міжнароднай місіі ENEMO па назіраньні за правядзеньнем выбараў дэпутатаў парламента Рэспублікі Кыргызстан.
24.02.2005 24 лютага суддзя суда Савецкага р-на г. Мінска Аксана Рэлява прызнала Сяргея Антрончыка вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванага сходу ў арэндаванай прыватнай кватэры.
24.02.2005 24 лютага лідэра Партыі БНФ Вінцука Вячорку выклікалі ў пракуратуру г Мінска ў сувязі з ўзбуджанай крымінальнай справе па факце прэс-канферэнцыі, праведзенай 15 кастрычніка лідэрамі Народнай кааліцыі “Пяцёрка плюс”.
24.02.2005 У адносінах былога кандыдата у дэпутата ад АГП Аляксандра Цынкевіча ўзбуджаная крымінальная справа па факце паклёпа ў адносінах прэзідэнта па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.2 с.367 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь.
23.02.2005 Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска адхіліў скаргу адваката Антона Філімонава – сына забітай у кастрычніку 2004 года журналісткі Веранікі Чаркасавай – на рашэнне пракуратуры г. Мінска аб прызначэнні стацыянарнай псіхіятрычнай экспертызы падлетка
23.02.2005 Старшыню Саюзу пісьменьнікаў Алеся Пашкевіча і навукоўца Алега Лойку звольнілі з працы
23.02.2005 Сяргею Скрабцу адмовілі ў палітычным прытулку ў Расіі
23.02.2005 22 лютага адбылася сустрэча прадстаўнікоў шасьці апазіцыйных партыяў з намесьнікам міністра юстыцыі
23.02.2005 Саюз пісьменьнікаў зьвяртаецца па падтрымку да беларускай і міжнароднай грамадзкасьці
22.02.2005 На канферэнцыі “Еўрапейская Канвенцыя аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў. Беларускі досьвед: праблемы і перспектывы” выпрацаваныя рэкамендацыі для дзейнасьці беларускіх праваабаронцаў.
22.02.2005 У Наваполацку падаткавая інсьпекцыя зноў правярае праваабаронцаў
22.02.2005 Праваабарончы цэнтр “Вясна” сумесна з Міжнароднай Федэрацыяй правоў чалавека (FIDH) -- недзяржаўнай арганізацыяй, якая мае сьпецыяльны кансультацыйны статус у Эканамічным і Сацыяльным Савеце ААН (ECOSOC), падрыхтавала зварот да 61-ай Сесіі Камісіі ААН па правах чалавека.
22.02.2005 22 лютага ў Мінску была зьдзейсьненая спроба затрыманьня старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі.
22.02.2005 21 лютага ў гаспадарчым судзе Гарадзенскай вобласці адбылося паседжанне па іску УЖРЭП Ленінскага раёна Гродна да гарадской арганізацыі БНФ. Судовае паседжанне ў чарговы раз перанесена, гэтым разам на чацвер.
22.02.2005 Ліквідаваны жаночы рух “Адраджэньне Айчыны”
21.02.2005 18 лютага адміністрацыйная камісія Рагачоўскага райвыканкаму, якую ачольвае кіраўніца спраў выканкаму Валянціна Зайцава, аштрафавала на 120 тысячаў рублёў дэпутата мясцовага раённага Савету, сябра АГП Дзьмітрыя Шкулькова.
18.02.2005 18-га лютага ў Мінску пачала працу міжнародная канферэнцыя пад назвай "Еўрапейская канвенцыя аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў. Беларускі досвед: праблемы і перспектывы".
18.02.2005 18 лютага суд Мінскай вобласьці зьменшыў тэрмін пакараньня грамадскаму і палітычнаму дзеячу Міхаілу Марынічу да 3 гадоў и 6 месяцаў.
18.02.2005 Адвакат асуджаных лідараў прадпрымальнікаў Валерыя Леванеўскага і Аляксандра Васільева накіраваў у Вышэйшы Суд Рэспублікі Беларусь наглядную скаргу на прысуд Ленінскага суда Гродна.
18.02.2005 У Гомелі Вольгу Сузько і Канстанціна Лесунова двойчы пакаралі за ўлёткі пра перамогу на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне Віктара Юшчанкі.
18.02.2005 БХК аспрэчвае папярэджанне Міністэрства юстыцыі, але вымушаны ліквідаваць рэгіянальныя аддзяленні.