Навіны за Верасень 2004
30.09.2004 Адзін з каардынатарыў руху «Зубр» Мікіта Сасім арыштаваны на 15 сутак.
30.09.2004 Штраф у памеры 70 базавых велічыняў (1 млн. 300 тыс. рублёў) пастанавіў спагнаць з галоўнага рэдактара газеты "Биржа информации" Алены Раўбецкай суд Ленінскага раёна г. Гродна. (прэсс-служба БАЖ)
30.09.2004 Маршалак Сэнату Польшчы Лонгін Пастусяк звярнуўся з лістом да старшыні "савета рэспублікі" Генадзя Навіцкага, дзе заклікаў беларускія ўлады аднолькава ставіцца да прадстаўнікоў усіх нацыянальнасцей. Пра гэта паведаміла Польскае прэсавае агенства (PAP).
30.09.2004 У перадвыбарчым штабе кандыдата ў дэпутаты ад АГП па Аршанскай акрузе Генадзя Ананьева міліцыя правяла ператрус без прад’яўленьня адпаведнага ордэру.
29.09.2004 Над кандыдатам у дэпутаты з Барысаву Сяргеем Салашам навісла рэальная пагроза ўзбуджэньня крымінальнай справы
29.09.2004 Дзьвюх кандыдатак у дэпутаты ў Салігорску затрымалі міліцыянты, распранулі амаль дагала і пратрымалі ў міліцыі да 2-й гадзіны ночы (Радыё Свабода)
29.09.2004 Сябры Цэнтральнай выбарчай камісіі з правам дарадчага голасу (прадстаўнікі палітычных партыяў) падвялі вынікі этапу рэгістрацыі кандыдатаў і адзначылі шматлікія недахопы ў працы акруговых камісіяў.
29.09.2004 У Магілёве затрыманы сябра сойму Партыі БНФ
29.09.2004 Студэнты Сяржук Семянюк і Юры Сідун, затрыманыя за ўдзел у акцыі “Шэсьце бяздомных студэнтаў” 16 верасьня ў Мінску, аштрафаваныя на 7 базавых велічынь (133 тысячы беларускіх рублёў).
29.09.2004 29 верасьня ў Цэнтральнай камісіі Рэпублікі Беларусь па выбарах і правядзеньняю рэспубліканскага рэферэндума завершыўся разгляд скаргаў на адмову ў рэгістрацыі ў кандыдаты.
29.09.2004 Адміністрыцыя Маскоўскага раёну Мінску адмаўляе евангельскім хрысціянам у арэндзе памяшканняў
29.09.2004 Штрыхі да выбарчай кампаніі: ператрусы, затрыманьні...
29.09.2004 У Віцебску ўлады зьнялі двух кандыдатаў: Уладзіслава Токарава і Паўла Севярынца (Радыё Свабода)
29.09.2004 У Магілёве затрымалі маладых людзей, якія распаўсюджвалі газету “Зубр” у магілёўскім універсітэце
29.09.2004 Прыватнай друкарні, якая надрукавала ўлёткі апазіцыйных кандыдатаў у дэпутаты, пагражае закрыцьцё
29.09.2004 Наваполацкі гарадзкі суд адмяніў пастанову адміністрацыйнай камісіі гарвыканкаму аб прыцягненьні сябра Праваабарончага цэнтру “Вясна” Зьміцерара Салаўёва да адказнасьці
29.09.2004 Аглядальніца газеты “Обозреватель” Ганна Мураўская зьвярнулася ў суд Маскоўскага раёну Менску з сустрэчным зыскам аб абароне гонару і годнасьці да Валерыя Фралова і патрабаваньнем 15 мільёнаў рублёў кампенсацыі
29.09.2004 Прыпынена недзяржаўная "Рэгіянальная газета"
28.09.2004 У Оршы за распаўсюд улётак “Скажы Лукашэнку НЕ!” быў затрыманы старшыня незарэгістраванай арганізацыі Маладыя сацыял-дэмакраты Уладзімір Вялюгін.
28.09.2004 Вярхоўны суд з 23 задаволіў толькі адну скаргу на адмовы ў рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты
28.09.2004 "Тэлерадыёкампанія "Гродна" цэнзуруе выступы кандыдатаў у дэпутаты
28.09.2004 Сябра КХП БНФ Генадзь Пляшко аштрафаваны за распаўсюд улётак супраць рэферэндуму
28.09.2004 Еўрапейскі Саюз забараніў выдачу візаў чатыром грамадзянам Беларусі, якія згадваюцца ў дакладзе Пургурыдэса
28.09.2004 Дзве акцыі салідарнасці з Міхаілам Марынічам правёў рух "Зубр" 27 верасня - у дзень, калі споўнілася пяць месяцаў з моманту арышта палітыка Міхаіла Марыніча.
28.09.2004 Афіцыйная газета "Звязда" апублікавала інфармацыю, якая абражае гонар і годнасць аднаго с каардынатараў руху "Зубр" Мікиты Сасіма.
27.09.2004 27 верасьня ў Брэсьце адбыўся ператрус на кватэры, якую здымае кандыдат у дэпутаты ад партыі БНФ па 13-ай выбарчай акрузе Уладзімір Малей.
27.09.2004 Прафесіяналы ці «общественники»? Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына супярэчыць сама сабе, разважаючы пра склад выбарчых камісій.
27.09.2004 26 верасьня ў Пінску на рынку «Сонечны» затрыманы адзін з сыноў старшыні Агульнанацыянальнага страйкаму прадпрымальнікаў Валерыя Леванеўскага.
27.09.2004 У суботу 25 верасьня, падчас разгляду скаргі кандыдата ад партыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Народная грамада Андрэя Казановіча Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына нечакана распавяла анекдот: “Скажыце вы член партыі? Не я – яе мозг”. Было не смешна.
27.09.2004 Актывіста «Зубра» затрымалі за распаўсюд незарэгістраванай газеты