03.02.2012 Кіраўніцтва «Белай Русі» агітавала жыхароў Хойнікаў уступаць у арганізацыю
Намеснікі старшыні «Белай Русі» Сяргей Пігароў падчас візіту ў Хойнікі даводзіў жыхарам, што наперадзе парламенцкія выбары, і грамадская арганізацыя - будучая партыя будзе як вылучаць сваіх кандыдатаў, так і працаваць у выбарчых камісіях і назіральнікамі. А грамадскія прыёмныя аб'яднання будуць выконваць функцыі выбарчых штабоў.
03.02.2012 У Брэсце адкрылася выстава забароненых кніг
Выстава “100 забароненых кніг свету” падрыхтавана з выданняў, якія захоўваюцца ў Брэсцкай абласной бібліятэцы. Асноўную частку экспазіцыі, якая налічвае больш за 130 асобнікаў, складаюць творы беларускіх пісьменнікаў, доступ да якіх у свой час быў абмежаваны.
03.02.2012 Барысаў. «Заканадаўчае новаўвядзенне» абярнулася электроннай адпіскай
Праваабаронцу Алегу Мацкевічу не прыйшлося 15 дзён чакаць электроннага адказу з Барысаўскага райвыканкама на свой зварот у электронную прыёмную з нагоды арганізацыі ў горадзе масавых мерапрыемстваў. Адказ намесніка старшыні Барысаўскага райвыканкама Валянціны Шутко стаў чарговай адпіскай, з той толькі розніцай, што пасланы ў электронным выглядзе.
03.02.2012 Магілёўскія актывісты ставяць пад сумнеў правядзенне ўладамі сустрэчаў з насельніцтвам
Актывіст незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці падаў скаргу ў Пракуратуру Ленінскага раёна Магілёва. Аляксей Паўлоўскі патрабуе пракурорскай праверкі па фактах правядзення гарвыканкамам сустрэч з грамадзянамі ў кастрычніку-лістападзе 2011 года. Ён просіць абавязаць чыноўнікаў прадаставіць поўную дакументальна пацверджаную інфармацыю пра правядзенне сустрэч у гэты перыяд і прыцягнуць да адказнасці вінаватых у імітацыі дзейнасці чыноўнікаў.
03.02.2012 Савет Рэспублікі: артыкул 193-1 “ахоўвае агульнапрынятыя правы чалавека і яго асноўныя свабоды”
Савет Рэспублікі не бачыць неабходнасці ініцыяваць скасаванне артыкула 193-1 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь, бо "ён ахоўвае агульнапрынятыя правы чалавека і яго асноўныя свабоды і не парушае міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека".
03.02.2012 Суд над Мікалаем Чарнавусам перанесены на 10 лютага
Баранавіцкі гарадскі суд 3 лютага 2012 года разглядаў адміністратыўную справу старшыні ініцыятыўнай групы ГА “Кабзар” Мікалая Чарнавуса. Судовае паседжанне вёў суддзя Станіслаў Півавар, сакратар – Святлана Еўдакіменка. У зале суда прысутнічала віцэ-консул Генеральнага консульства Украіны ў Брэсце Ірына Чабатарова.
03.02.2012 Брэст: ФПБ не задаволена асвятленнем падзеяў на “Граніце”
Кіраўніцтва Брэсцкага абласнога аб’яднання Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) вырашыла адрэагаваць на публікацыі ў незалежным выданні “Брестский курьер”, датычныя падзей на прадпрыемстве “Граніт” у Мікашэвічах, дзе працоўныя заявілі пра выхад з афіцыйнага прафсаюза і стварэнне незалежнай суполкі.
















