Аршанскія ўлады пакаралі рэдактара мясцовай раёнкі
Рэдактару мясцовай "Аршанскай газеты" Настассі Турок рэкамендавана «прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці асоб, адказных за публікацыю недакладнай інфармацыі і апублікаваць на старонках газеты ўдакладненне». Так старшыня Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў адрэагавала на скаргу актывісткі кампаніі "Наш дом" Галіны Петрушэнка.
«Супераператыўнасць» смалявіцкай раёнкі: аб РПСС - праз паўгода пасля падзей
Смалявічы падчас РПСС у чэрвені мінулага года вылучыліся: мясцовыя ахоўнікі правапарадку змаглі затрымаць і пратрымаць ў міліцыі больш за тры гадзіны дэмактывіста Артура Эшбаева разам з жонкай і трохгадовым сынам. Тады ў мясцовай “раёнцы” “Край Смалявiцкi” аб гэтым не было надрукавана ні слова. І вось у студзені ўсё-такі “прарвала”!
Гародня: міліцыя зноў турбуе грамадска-палітычных актывістаў
Апошнія дні міліцыя зноў турбуе мясцовых грамадска-палітычных актывістаў – на гэты раз прадстаўнікоў Партыі БНФ. У сераду невядомыя некалькі разоў званілі ў кватэру сябра рады мясцовай арганізацыі Валерыя Кісяля. Падобным чынам патурбавалі і старшыню гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова.
Кіроўцы аўтобусаў пратэстуюць
У Маладэчне на працягу апошняга тыдня на некаторых гарадскіх аўтобусах можна было ездзіць без квітка. Справа ў тым, што кандуктараў, якія бяруць аплату за праезд, не хапае, і гэту функцыю ўсклалі на кіроўцаў. Тыя ў якасці пратэсту вырашылі перавозіць пасажыраў бясплатна.
Бабруйск: Прапагандай -- па цякучцы кадраў
Мясцовыя прапагандысты накіраваліся на “адгаворванне” бабруйчан з’язджаць працаваць у Расію. У апошнім нумары гарвыканкамаўскай газеты “Бабруйскае жыццё” у двух артыкулах даводзіцца думка “… працаваць, зарабляць і нармальна жыць можна, аказваецца, і тут, у сябе дома”, - піша аўтар “БЖ” у артыкуле пад назвай “Бежать, не поднимая глаз?”
У дазволе на правядзенне пікетаў у Оршы адмоўлена
Аршанскі гарвыканкам адмовіў у правядзенні пікетаў супраць пагаршэння эканамічнага становішча грамадзян. Актывісты партыі «Справядлівы свет» падавалі заяўкі на правядзенне 4-х пікетаў у горадзе Орша ў афіцыйна адведзеных для масавых мерапрыемстваў месцах.
Гародня: навасёлам здалі кватэры без газу, электрычнасці і каналізацыі
Ва ўпраўленні капітальнага будаўніцтва Гарадзенскага гарвыканкаму, якое выступала заказчыкам будаўніцтва, навасёлам адразу не змаглі даць уцямнага тлумачэння такому стану рэчаў, потым сказалі, што нібыта вінаваты старшыня кааператыву, які прамарудзіў з афармленнем дакументаў.
Валеры Беразіенка просіць Генеральную пракуратуру даць прававую ацэнку словам прэзідэнта
Кіраўнік Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” прафесар Валеры Беразіенка просіць даць прававую ацэнку выказванням Аляксандра Лукашэнкі з нагоды фальсіфікацыі ім выбараў, а таксама просіць правесці праверку дзейнасці Цэнтрвыбаркама і высветліць, ці парушалася ім выбарчае заканадаўства.
Дэкларацыя парламентарыяў Рады Еўропы ў падтрымку вылучэння Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру
Пад дакументам паставілі подпісы больш за 40 прадстаўнікоў парламентаў такіх краінаў-сябраў Рады Еўропы, як Польшча, Нямеччына, Ліхтэнштэйн, Швецыя, Нарвегія, Люксембург, Італія, Грэцыя, Аўстрыя, Літва, Латвія, Эстонія, Сербія, Венгрыя, Румынія, Украіна.
















